From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваніна[2] (руск.: Ва́нино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Хабараўскам краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ванінскага раёна, размешчаны на мацерыковым узбярэжжы Татарскага праліва Японскага мора.
Пасёлак гарадскога тыпу
Ваніна
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню бухта з’явілася на расійскіх марскіх картах у 1876 годзе, дзякуючы экспедыцыі па даследаванні Татарскага праліва. Гісторыя засялення паселішча пачынаецца з 1907 года, са з’яўленнем лесапрамыслоўца Цішкіна, адсюль і першая назва населенага пункта — Цішкіна. Засваенне бухты пачалося ў 1939 годзе. Да гэтага часу ў бухце знаходзілася толькі адно прадпрыемства — Лесаўчастак. Афіцыйная дата заснавання порта — 18 кастрычніка 1943 года.
У красавіку 1944 года быў датэрмінова здадзены ў эксплуатацыю першы пірс, 20 ліпеня 1945 года з Камсамольска-на-Амуры ў бухту Ваніна прыбыў першы цягнік. У будаўніцтве чыгункі вялікую ролю адыгралі зняволеныя, салдаты будаўнічых батальёнаў, а таксама каля 50 тысяч ваеннапалонных. У пасёлку была адкрыта чыгуначная станцыя, якая носіць назву «Ваніна-Вакзал». Порт Ваніна, Ванінскі ТПЛ (Ванінскі транзітна-перасыльны лагер) стаў перасадачным пунктам для этапаў вязняў, якія накіроўваліся на Калыму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.