From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянці́н Іва́навіч Варэ́ннікаў (15 снежня 1923, Краснадар — 6 мая 2009, Масква) — савецкі военачальнік, расійскі палітычны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі.
Валянцін Іванавіч Варэннікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1923[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 2009[4][2] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Савецкая армія |
Званне | генерал арміі |
Камандаваў | 3rd Army in Magdeburg[d], Carpathian Military District[d], Чарнобыльская катастрофа, Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане і Савецкая армія |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 15 снежня 1923 года ў Краснадары. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1945 год. Быў тройчы паранены. Ваяваў у Сталінградзе, на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-ым Беларускім франтах, фарсіраваў Дняпро і Днестр, ваяваў на Вісле, удзельнічаў у наступленні савецкіх войскаў ад Балтыкі да Карпат, прымаў удзел у штурме Берліна. Вайну скончыў у званні капітана, быў узнагароджаны чатырма баявымі ордэнамі.
Удзельнічаў у Парадзе Перамогі, ваенных падзеях у Анголе, Сірыі, Эфіопіі і Афганістане. Галоўны арганізатар прац воінскіх часцей па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
З 1962 па 1966 год быў камандзірам дывізіі Ленінградскай ваеннай акругі, з 1967 па 1969 — камандзірам корпуса гэтай акругі. У 1969—1971 — камандуючы 3-й арміяй Савецкай групы войскаў у Германіі. У 1971—1973 гадах — першы намеснік камандуючага штабам Савецкай групы войскаў у Германіі. У 1973—1979 гадах — камандуючы войскамі Чырванасцяжнай Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1978 годзе прысвоена званне генерала арміі. У 1979—1984 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення, першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР заставаўся да 1989 года. У 1984—1989 гадах — начальнік Групы ўпраўлення Міністэрства абароны СССР у Афганістане. У 1989—1991 гадах — галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі — намеснік міністра абароны СССР, член Савета абароны СССР.
У жніўні 1991 года падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу падпісаў яго зварот «Слова да народа». У 1994 годзе адзіны з абвінавачваных па справе ДКНС адмовіўся прыняць амністыю, стаў перад судом і быў апраўданы. Генпракуратура апратэставала рашэнне суда. Прэзідыум Вярхоўнага суду Расіі правёў перасуд і пакінуў ў сіле апраўдальны прысуд. У 1995 годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Са студзеня 1996 па 1999 год працаваў старшынёй камітэта Дзяржаўнай Думы па справах ветэранаў. 7 снежня 2003 года абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі па спісе блока «Радзіма» (трэці нумар федэральнага спісу). Быў намеснікам старшыні Камітэта па справах ветэранаў, сустаршынём фракцыі «Радзіма».
За аперацыю Магістраль, распрацаваную і паспяхова праведзеную сумесна з камандуючым 40-й арміяй у Афганістане Барысам Громавым, быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам «За ваенныя заслугі», дзвюма ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Кутузава I ступені, трыма — Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, трыццаццю медалямі СССР, а таксама больш за дваццаццю замежнымі ордэнамі і медалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.