Вайна Ізраіля з ХАМАС, таксама Трэцяя інтыфада[14] — чарговая эскалацыя ізраільска-палесцінскага канфлікту. Падзеі пачаліся 7 кастрычніка2023 года з аперацыі «Патоп Аль-Акса»[15][16][17] (араб.عملية طوفان الاقصى), калі групоўка ХАМАС разгарнула ваенныя дзеянні супраць Ізраіля. Па ізраільскай тэрыторыі былі нанесены маштабныя ракетныя ўдары, затым адбылося наземнае ўварванне палесцінскіх баевікоў з Сектара Газа. У адказ Ізраіль пачаў аперацыю «Жалезныя мячы» (іўр. מבצע חרבות ברזל). ЦАХАЛ паспяхова адбіў наступленне праціўніка, а пасля ўварваўся на палесцінскія тэрыторыі.
40 000 байцоў[8], з іх 1000[9]—2500[10] задзейнічаны пры ўварванні
169 500 дзеючых вайскоўцаў[11] і 360 000 рэзервістаў[12]
Страты
12 211 апалчэнцаў і цывільных асоб загінулі (вечар 18.11)
1217 сілавікоў і цывільных асоб загінулі (вечар 16.10) 5 амерыканскіх вайскоўцаў загінулі (12.11)[13]
Агульныя страты
У Ізраілі: 250 замежнікаў загінулі (вечар 30.10) У Палесціне: 102 загінулых работнікаў ААН (вечар 18.11) У Ліване: 82 загінулых (вечар 18.11) У Сірыі: 26 загінулых (вечар 18.11)