Біятыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біяты́т — мінерал з групы слюд, жалезіста-магнезіяльная слюда групы ліставых сілікатаў K(Mg, Fe)3Si3AlO10 (OH, F)2. Утрымлівае шмат дамешкаў (Ti, Na, Li, Mn, Ba, Sr, Ce). Назва мінерала паходзіць ад прозвішча французскага вучонага Ж. Б. Біо (фр.: Jean-Baptiste Biot).
Хуткія факты Біятыт, Формула ...
Біятыт | |
---|---|
Формула | K(Mg, Fe)3(Si3AlO10)(OH, F)2 |
Прымесь | Ti, Na, Li, Mn, Ba, Sr, Ce |
Сінгонія | манаклінная |
Цвёрдасць | цвёрдасць па шкале Маоса 2—3 |
Шчыльнасць | 2800—3400 г/см³ |
Закрыць
Малекулярная маса 433,53. Крышталі таблітчастыя. Колер ад чарнавата-бурага да бура-зялёнага ў тонкіх лісточках. Бляск шкляны. Мінерал гнуткі. Цвёрдасць 2—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2800—3300 кг/м³. Пародаўтваральны мінерал вывергнутых і некаторых метамарфічных горных парод. У выніку працяглага хімічнага выветрывання біятыт цалкам раскладаецца, утвараючы гідравокісы жалеза і гліністыя мінералы. Цалкам раскладаецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце.