Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 — індывідуальная гонка (мужчыны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Індывідуяльная гонка на 20 кіламетраў сярод мужчын у біятлоне на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года прайшла 13 лютага. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 89 біятланістаў з 31 краіны. Месцам правядзення гонкі стаў лыжна-біятлонны комплекс Лаўра. Спаборніцтвы пачаліся ў 18:00 па беларускім часе.
Больш інфармацыі Кваліфікацыя ...
Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 | ||||
---|---|---|---|---|
Спрынт | мужчыны | жанчыны | ||
Гонка пераследу | мужчыны | жанчыны | ||
Індывідуальная гонка | мужчыны | жанчыны | ||
Мас-старт | мужчыны | жанчыны | ||
Эстафета | мужчыны | жанчыны | ||
змяшаная | ||||
Кваліфікацыя |
Закрыць
Другое алімпійскае золата Сочы ва ўпартай барацьбе здабыў француз Мартэн Фуркад. Лепшым з беларусаў стаў Уладзімір Чапелін, які фінішаваў 49-м. Срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў-2010 у індывідуяльнай гонцы Сяргей Новікаў заняў 54-е месца ўслед за Яўгенам Абраменка. Дэбютаваўшы на Алімпійскіх гульнях Аляксандр Дарожка стаў 80-м.