Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 — спрынт (мужчыны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спрынтарская гонка на 10 кіламетраў сярод мужчын у біятлоне на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года прайшла 8 лютага. У спаборніцтвах прынялі удзел 87 спартсменаў з 32 краін. Месцам правядзення гонкі стаў лыжна-біятлонны комплекс «Лаура». Спаборніцтвы пачаліся ў 18:30 па мясцовым часе (UTC+4). Алімпійскі чэмпіён 2010 года ў гэтай дысцыпліне француз Венсан Жэ завяршыў кар'еру ў 2012 годзе і не выступаў.
Мужчынская спрынтарская гонка па біятлоне на XXII Зімовых Алімпійскіх гульнях | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Месца правядзення | Лыжна-біятлонны комплекс «Лаура» | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Даты | 8 лютага 2014 | |||||||||
Удзельнікаў | 87 з 32 краін | |||||||||
Прызёры | ||||||||||
| ||||||||||
«2010 | 2018» |
Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 ![]() | ||||
---|---|---|---|---|
Спрынт | мужчыны | жанчыны | ||
Гонка пераследу | мужчыны | жанчыны | ||
Індывідуальная гонка | мужчыны | жанчыны | ||
Мас-старт | мужчыны | жанчыны | ||
Эстафета | мужчыны | жанчыны | ||
змяшаная | ||||
Кваліфікацыя |
40-гадовы нарвежац Уле-Эйнар Б’ёрндален выйграў свой сёмы залаты алімпійскі медаль, трэці раз у кар'еры перамогшы ў спрынце на Алімпійскіх гульнях пасля 1998 і 2002 гадоў. Па агульнай колькасці алімпійскіх медаляў (12) Б'ёрндален дагнаў рэкардсмена зімовых Гульняў свайго суайчынніка лыжніка Бёрна Дэлі.
Аўстрыец Дамінік Ландэртынгер выйграў сваю першую алімпійскую ўзнагароду ў асабістых дысцыплінах (у яго ўжо было срэбра Ванкувера-2010 у эстафеце). Чэх Яраслаў Соўкуп выйграў першы алімпійскі медаль у кар'еры.
У цэлым, пагодныя ўмовы спрыялі дакладнай стральбе — 15 чалавек не зрабілі ніводнай прамашкі, яшчэ 30 чалавек прамахнуліся па адным разе.
Спартсмены, якія занялі першыя 60 месцаў, адабраліся для ўдзелу ў гонцы пераследу, якая адбылася 10 лютага.