Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 — мас-старт (жанчыны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мас-старт на 12,5 кіламетраў сярод жанчын у біятлоне на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года прайшоў 17 лютага. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 30 спартсменак з 15 краін. Месцам правядзення гонкі стаў лыжна-біятлонны комплекс Лаура. Спаборніцтвы пачаліся ў 19:00 па мясцовым часе (UTC+4). Дзеючай чэмпіёнкай у гэтай дысцыпліне з'яўляецца нямецкая біятланістка Магдалена Нойнер, якая ў 2012 годзе завяршыла сваю спартыўную кар'еру.
Больш інфармацыі Кваліфікацыя ...
Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 ![]() | ||||
---|---|---|---|---|
Спрынт | мужчыны | жанчыны | ||
Гонка пераследу | мужчыны | жанчыны | ||
Індывідуальная гонка | мужчыны | жанчыны | ||
Мас-старт | мужчыны | жанчыны | ||
Эстафета | мужчыны | жанчыны | ||
змяшаная | ||||
Кваліфікацыя |
Закрыць
Перамогу ў гонцы атрымала Дар'я Домрачава, якая заваявала трэці залаты медаль на Гульнях у Сочы і стала першай біятланісткай у гісторыі, якой удалося выйграць тры золата ў рамках адной Алімпіяды.