From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяроза-Картузская (трансліт.: Biaroza-Kartuzskaja, руск.: Берёза-Картузская, да 1903 — Бяроза, да 1917 — Пагодзіна)[2] — чыгуначная станцыя, размешчаная ў аграгарадку Першамайская ў Першамайскім сельсавеце Бярозаўскага раёна. Станцыя размешчана паміж платформамі Бяроза-Горад і Кабакі.
Станцыя | |
Бяроза-Картузская | |
---|---|
Брэсцкі кірунак | |
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Брэсцкае аддзяленне |
Дата адкрыцця | 1871[1] |
Ранейшыя назвы | Бяроза, Пагодзіна |
Колькасць платформ | 2 |
Колькасць пуцей | 7 |
Тып платформаў | бакавыя, астраўныя |
Форма платформаў | прамыя |
Код станцыі | 133700 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100189 |
Узнікла ў другой палове XIX ст. ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні ў сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая паспрыяла развіццю паселішча і росту насельніцтва. Паводле перапісу 1897 г. значыцца як в. Бяроза Бярозаўскай воласці каля чыгуначнай станцыі Бяроза. Жыхары ўваходзілі ў Блудзенскае сельскае таварыства. У вёсцы працавалі бакалейная і 7 малочных крам, 2 крамы «красных» і суконных тавараў, 2 піцейныя дамы і кузня. Чыгуначная станцыя межавала з в. Блудзень, дзе знаходзіліся чыгуначныя майстэрні, двухкласнае міністэрскае вучылішча, 15 двароў з 213 жыхарамі.
З 1915 г. акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшы. У 1927 г. В. Чкалаў зрабіў тут прыпынак разам з Г. Байдуковым і А. Беляковым пасля пералёту праз Паўночны полюс у ЗША. У гонар гэтай падзеі ў скверы на прывакзальнай плошчы ўстаноўлены помнік В. Чкалаву.
З 1939 г. ў БССР, з 1940 г. ў Бярозаўскім раёне. У гады Вялікай Айчыннай вайны на станцыі ў в. Блудзень (з 1964 в. Першамайская), з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 г. дзейнічала камсамольскае падполле (кіруючае ядро — С. П. Руціч, У. К. Саўчук, В. М. Галёнка). Летам 1943 г. арганізацыя аб’ядноўвала 21 патрыёта, многія з іх загінулі ў барацьбе з ворагам і пахаваны на чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. У 1967 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых устаноўлена мемарыяльная дошка. Імем У. К. Саўчыка, расстралянага фашыстамі 15 сакавіка 1944 г., названа вуліца. Пасля вызвалення — у Блудзенскім (з 1964 Першамайскі) с/с, на станцыі праходзіў бягучы рамонт паравозаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.