From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярнард Ваяводка (польск.: Bernard Wojewódka; ?, Кракаў — ліпень 1554) — матэматык, друкар i перакладчык.
Бярнард Ваяводка | |
---|---|
Род дзейнасці | друкар, матэматык, перакладчык, выдавец |
Дата нараджэння | XVI стагоддзе[1] ці невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1554[1] ці ліпень 1554 |
Грамадзянства |
Нарадзіўся ў Кракаве. Аўтар кнігі па матэматыцы «Алгарытм — навука лічбы» (Кракаў, 1553). Па запрашэнні дзеяча рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1553 пераехаў у Берасце, дзе ўзначаліў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню, якая дзейнічала ў 1550—1570-я гады.
Першыя выданні друкарні (Вялікі i Малы Катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы Крыштафа Імлера, Урбана Рэгіуса) адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху, які быў накіраваны супраць каталіцкай царквы i меў антыфеадальны характар. На думку даследчыкаў, Ваяводка прымаў таксама ўдзел у падрыхтоўцы да выдання Берасцейскай Бібліі 1563 года — помніка польскамоўнага кнігадрукавання на Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.