Бюро́ Цэнтра́льнага камітэ́та Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — кіруючы орган Кампартыі Беларусі з VIII з'езда КП(б)Б (1214 мая 1924 года). Абіраўся пленумам ЦК КПБ для кіраўніцтва партыйнай і палітычнай працай, гаспадарчым і культурным будаўніцтвам паміж Пленумамі ЦК.

Камуністычная партыя Беларусі
Беларускія секцыі РКП(б) —
КП(б)ЛіБ — КПБКПЗБ

Гісторыя партыі
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Ваенны камунізм
Новая эканамічная палітыка
Ленінскі заклік
Сталінізм
Хрушчоўская адліга
Перыяд застою
Перабудова

Арганізацыя КПБ
Сакратарыят
Бюро ЦК КПБ
Цэнтральны Камітэт
Рэвізійная камісія
Абкам
Гаркам
Райкам
Парткам

Кіраўнікі партыі

Статут
З’езды партыі
Пленумы партыі
Звязда
ЛКСМБ

Гісторыя

Да VIII з'езда КП(б)Б кіраўнічымі органамі Кампартыі Беларусі былі:

VIII з'езд КП(б)Б абраў ЦК КП(б)Б, які на пленуме 15 мая 1924 года абраў Бюро ЦК КП(б)Б. Створаны орган існаваў да 1962 года. На падставе рашэння лістападаўскага (1962) Пленума ЦК КПСС пленум ЦК КПБ 18 снежня 1962 года замест Бюро ЦК КПБ стварыў Прэзідыум ЦК КПБ і два галіновых Бюро: Бюро ЦК КПБ для кіраўніцтва сельскай гаспадаркай і Бюро ЦК КПБ для кіраўніцтва прамысловасцю і будаўніцтвам. На падставе рашэння лістападаўскага (1964) Пленума ЦК КПСС пленум ЦК КПБ 24 лістапада 1964 года скасаваў галіновыя Бюро.

Пленум ЦК КПБ 24 чэрвеня25 чэрвеня 1966 года перайменаваў Прэзідыум ЦК КПБ у Бюро ЦК КПБ.

Праводзіў, як правіла, не менш аднаго пасяджэння ў 4 месяцы[1].

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі, сувязі з чым ЦК КПБ таксама прыпыніў сваю дзейнасць.

Зноскі

  1. ЦЕНТРАЛЬНЫЙ КОМИТЕТ КПБ (ЦК КП(б)Б, ЦК КПБ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 6 сакавіка 2017.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.