Буховіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бухо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Буховічы.
Буховіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Буховічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 5 248 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Яроміцкі сельсавет у складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Яромічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засімскага сельсавета[1]. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Тэвельскага сельсавета перададзены вёскі Бяроза Касцінская, Дахлава, Казішча і Каменка[2]. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лепясоўскага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Яроміцкага сельсавета 24 населеня пункты[4]. 19 ліпеня 1976 года перайменаваны ў Буховіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Буховічы[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5407 чалавек[6], з іх 89,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 4,0 % — украінцы, 0,5 % — цыганы, 0,5 % — грэкі[7]; паводле перапісу 2019 года — 5248 чалавек[8].