![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Kobryn_District_-_Tevelski_selsovet.svg/langbe-640px-Kobryn_District_-_Tevelski_selsovet.svg.png&w=640&q=50)
Тэвельскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэ́вельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тэўлі.
Хуткія факты Тэвельскі сельсавет, Краіна ...
Тэвельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Тэўлі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 864 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 11 жніўня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Казішчанскага і Стрыгаўскага сельсаветаў, вёскі Бяроза Касцінская, Дахлава, Казішча і Каменка перададзены ў склад Яроміцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Тэвельскага сельсавета 22 населеныя пункты[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2535 чалавек[3], з іх 84,7 % — беларусы, 8,7 % — украінцы, 5,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1864 чалавекі[5].