From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́жа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Друйка, за 7 км у напрамку на паўночны захад ад горада Браслаў, каля вёскі Крукі. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.
Бужа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 144,6 м |
Даўжыня | 3,42 км |
Шырыня | 1,72 км |
Плошча | 4,18 км² |
Аб’ём | 14,7 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12,2 км |
Найбольшая глыбіня | 9,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,2 ‰ |
Празрыстасць | да 1,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 66 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 4,18 км². Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,7 м. Даўжыня 3,42 км. Найбольшая шырыня 1,72 км. Даўжыня берагавой лініі 12,2 км. Аб’ём вады 14,7 млн м³. Плошча вадазбору 66 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад лесам і хмызняком, заходнія разараныя. Вакол возера пойма шырынёй ад 8 м на поўначы да 250 м на паўднёвым-захадзе, сухая, моцна завалуненая, парослая хмызняком і сухадольнымі травамі. 16 астравоў агульнай плошчай 24,9 га. Каля берагоў і астравоў дно пясчанае, каля ўрэзу вады часта галечнікавае і камяністае. Возера эўтрофнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Злучана ручаямі (пратокамі) з азёрамі Саванар, Рака і Чэкуць.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, мянтуз, карп, карась, лінь, амур белы і іншыя рыбы.
Каля возера вёскі Бужаны, Мар’янполле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.