![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/White_Island%252C_Bougainville.jpg/640px-White_Island%252C_Bougainville.jpg&w=640&q=50)
Бугенвіль
востраў у Ціхім акіяне, у архіпелагу Саламонавы астравы, тэрыторыя дзяржавы Папуа — Новая Гвінея / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бугенві́ль[1] (фр.: Bougainville) — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, буйнейшы з астравоў архіпелага Саламонавы астравы. Тэрыторыя дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.
Хуткія факты Бугенвіль, Характарыстыкі ...
Бугенвіль | |
---|---|
фр. Bougainville | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 9 317,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 715 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
6°08′00″ пд. ш. 155°16′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Саламонавы астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Айлендс |
Раён | Аўтаномны рэгіён Бугенвіль |
![]() |
Закрыць
Плошча вострава 9317,8[2] (каля 10 000[1]) км². Даўжыня берагавой лініі 569,4[2] км. Вышыні да 2715[3] (да 3123[1]) м — вулкан Балбі. Востраў укрыты вільготнымі трапічнымі лясамі. Маюцца радовішчы медзі, волава, золата. Насельніцтва вырошчвае какосавую пальму і бананы. Галоўны порт вострава — Кіета[1].