From Wikipedia, the free encyclopedia
Саламо́навы астравы́[1] — вулканічны архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, у Меланезіі, на ўсход ад вострава Новая Гвінея.
Саламонавы астравы | |
---|---|
англ. Solomon Islands | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | Бугенвіль |
Агульная плошча | 40 400 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 743 м |
Размяшчэнне | |
7°57′53″ пд. ш. 157°04′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 40,4 тыс. км². Вышыня да 2743 м (на востраве Бугенвіль), ёсць дзеючыя вулканы (Балбі, Багана). Клімат субэкватарыяльны, вельмі вільготны. Сярэднямесячныя тэмпературы ад 26 °С да 28 °C. Ападкаў выпадае ад 2300 да 7500 мм за год. Кароткія мнагаводныя рэкі. Вечназялёныя лясы, у найбольш сухіх месцах — саванна, па берагах — мангры.
Вырошчванне трапічных культур. Рыбалоўства.
Сярод насельніцтвы пераважаюць меланезійцы, якія размаўляюць на аўстранезійскіх мовах (145 тысяч), ёсць папуасы (45,4 тысячы), палінезійцы (6 тысяч), мікранезійцы (2 тысячы). Жыве таксама няшмат еўрапейцаў.
Найбуйнейшыя астравы: Бука і Бугенвіль, палітычна адносяцца да Папуа — Новай Гвінеі, астатнія — Шуазёль, Малаіта, Санта-Ісабель, Сан-Крыстобаль, Нью-Джорджыя, Рэнел, Гуадалканал, астравы Санта-Крус, складаюць асобную дзяржаву — Саламонавы Астравы ў складзе Брытанскай Садружнасці нацый.
Адкрыты для еўрапейцаў у 1568 годзе іспанскім мараплаўцам Альвара Менданья дэ Нейра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.