Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі — рэгіянальнае аддзяленне праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, створанага ў 2005 годзе з мэтай расколу незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў. Офіс аддзялення размяшчаецца ў Брэсце па адрасе праспект Машэрава, д.75/1, каб. 605[1].
Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» было створана 15 снежня 2005 года на ўстаноўчым сходзе аддзялення, на якім прысутнічала 13 паэтаў і празаікаў. Першым старшынёй быў выбраны вядомы празаік Анатоль Крэйдзіч. У снежні 2006 года адкрыў офіс аддзялення па сённяшнім адрасе[1].
З 2007 года лепшым творцам уручаецца літаратурная прэмія Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя Уладзіміра Калесніка, заснаваная па ініцыятыве аддзялення[1].
З 2017 года раз на два месяцы выходзіць інфармацыйны бюлетэнь «Літагляд» тыражом 100 экзэмпляраў[1].