Праспект Машэрава (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праспект Машэрава (руск.: проспект Машерова; былая вуліца Маскоўская) — галоўны гарадскі дыяметр і асноўная транспартная магістраль горада Брэста, перасякае яго з паўднёвага захаду на ўсход, паралельна р. Мухавец. Даўжыня 8,5 км, на ўсходзе пераходзіць у шашу Брэст — Масква. У сучасных межах сфарміравалася да 1965 г. Звязвае Маскоўскі і Ленінскі раёны. Прасторава звязвае мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», зону гарадскога цэнтра ў раёне вуліц Леніна і Савецкай з прамысловым раёнам на рагу з вул. Піянерскай, жылым раёнам Усход і выходзіць на Мінскую шашу.
Хуткія факты Машэравапраспект Брэст, Агульная інфармацыя ...
Машэрава праспект Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 3,5 км |
Ранейшыя назвы | вуліца Маскоўская |
Назва ў гонар | Пётр Міронавіч Машэраў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Праспект Машэрава.