Маскоўскі раён (Брэст)
гарадскі раён Брэста From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі раён Брэста From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка г. Брэста. Утвораны 7 красавіка 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Раён размешчаны ў цэнтральнай, усходняй і паўднёвай частках горада, граніца з Ленінскім раёнам праходзіць па ўсходнім участку чыгуначнай дарогі Масква — Брэст, бульварах Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Асноўныя магістралі раёна — вуліцы Я. Купалы, Маскоўская, Пушкінская, Суворава, Гаўрылава, Арлоўская, праспекты Рэспублікі і Партызанскі.
На тэрыторыі раёна размешчаны 27 прадпрыемстваў прамысловасці, на якіх працуе больш за 13,5 тыс. чалавек. Найбольшую частку ў структуры прамысловай вытворчасці займае харчовая прамысловасць 65 %, лёгкая прамысловасць 11,8 %, машынабудаванне, металаапрацоўка і радыёэлектроніка 10,4 %, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў 7,4 %.
Медыцынскую дапамогу падаюць Брэсцкая абласная бальніца, Брэсцкая дзіцячая бальніца, Брэсцкі абласны радзільны дом, Цэнтральная гарадская бальніца, Брэсцкая цэнтральная паліклініка.
У сістэму адукацыі Маскоўскага раёна ўваходзяць Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт, 6 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 33 установы школьнай адукацыі (1 ліцэй, 3 гімназіі, 21 агульнаадукацыйная школа, 4 школы-сады, 2 пачатковыя школы.
У раёне сканцэнтраваны асноўныя спартыўныя аб'екты, як Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні, Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнёвых відах спорту «Вікторыя», Брэсцкая абласная СДЮШАР (лёгкаатлетычны манеж), Брэсцкі хакейны клуб (лядовы палац), Спартыўны клуб «Будаўнік», Брэсцкая фізкультурна-аздараўленчая служба, Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.