Ленінскі раён (Брэст)
гарадскі раён Брэста From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі раён Брэста From Wikipedia, the free encyclopedia
Ленінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка г. Брэста. Утвораны 7 красавіка 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Размешчаны ў цэнтральнай, заходняй, паўночна-заходняй і паўночнай частках горада.
Ленінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Статус | гарадскі раён |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 7 красавіка 1978 |
Кіраўнік | Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі |
Афіцыйны сайт |
На тэрыторыі раёна размяшчаецца Брэсцкая крэпасць, пабудаваная на месцы старажытнага Бярэсця, упершыню згаданага ў 1019 г. На яе тэрыторыі адкрыты мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
Прамысловыя прадпрыемствы раёна выпускаюць больш за 70 % ад агульнага аб’ёму прадукцыі, што вырабляецца ў Брэсце. На тэрыторыі Ленінскага раёна размяшчаецца большая частка прадпрыемстваў свабоднай эканамічнай зоны «Брэст», якая пачала дзейнасць у снежні 1996 года, калі былі зарэгістраваныя першыя рэзідэнты. Сёння ў СЭЗ «Брэст» працуе капітал 19 краін, зарэгістравана 69 рэзідэнтаў, 37 з якіх размяшчаюцца ў Ленінскім раёне.
Таксама на тэрыторыі раёна заходнія вароты Беларусі — Брэсцкі чыгуначны вакзал.
У Ленінскім раёне размешчаны ўсе значныя аб’екты культуры, такія як Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі і Брэсцкі абласны тэатр лялек, дзе з 1996 года праводзіцца Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа». Штогод у студзені ў Брэсце праходзіць Міжнародны фестываль «Студзеньскія музычныя вечары», кожныя два гады — Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў.
Таксама на тэрыторыі раёна размешчаны Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, музей гісторыі горада, музей выратаваных каштоўнасцяў, мастацкі музей, музей абароны Брэсцкай крэпасці і яго філіялы.
Галоўным цэнтрам навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы выкладчыкаў г. Брэста з’яўляецца Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна.
На тэрыторыі Ленінскага раёна дзейнічаюць некалькі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі: Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р. Шырмы, політэхнічны каледж, прафесійна-тэхнічны каледж гандлю, прафесійны ліцэй будаўнікоў, ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава. У сістэму адукацыі таксама ўваходзяць 3 гімназіі, 11 сярэдніх школ і дзіцячых дашкольных устаноў. Там таксама размяшчаюцца вячэрняя школа, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.
Тут размешчана галоўная спартыўная арэна вобласці — комплекс «Брэсцкі»; стралковы цір; спартыўны комплекс «Алімп»; спартыўны комплекс БФСТ «Дынама»; басейн «Нептун»; Брэсцкае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву, Брэсцкі абласны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, а таксама 9 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.