Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (нар. 27 чэрвеня 1965, в. Заверша, Драгічынскі раён) — журналіст, празаік, паэт.
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, паэт, празаік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
Да 1978 года жыў у Завершы, вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў Рудску Іванаўскага раёна. Затым навучаўся ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які скончыў у 1984 годзе.
З 1984 па 1986 гады служыў у войску ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем. У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 годзе ўладкаваўся на працу ў калгас «Светлы шлях» (в. Рудск) інструктарам па спорце і быў абраны сакратаром камітэта камсамола.
У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым — загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты.
Адначасова публікаваў свае творы — паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку».
У першай палове 1990-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў «Першацвет», у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету «Народная воля» на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці. У 1991 годзе заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету «Іванаўскі гандлёвы веснік».
У 1992 — атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. З 1996 — уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці і аглядальнік брэсцкай абласной газеты «Заря». У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна» і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў «Зарю».[1]
У студзені 2006 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З 18 мая 2006 года — рэдактар газеты «Заря над Бугом» Брэсцкага раёна.
З 1 лютага 2007 года — вызвалены старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтую працу сумяшчае з працай літкансультанта, вядучага літстаронкі «Зараніца» і аднайменнага літаб’яднання абласной газеты «Заря».
З 2008 па 2016 — галоўны рэдактар газеты «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край») Іванаўскага раёна і па сумяшчальніцтве — старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З 2016 — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.[2]
З 7 верасня 2017 года прызначаны рэдактарам ДУ «Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты „Савецкае Палессе“».
Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.
Творчасць
Кнігі
- «Права на ўсмешку» (Мінск, «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“», 1994).
- «Палескі Напалеон» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2001).
- «Параненыя мары» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2002).
- «Анатоль Клімец. Жыццё і лёс»: дакументальная кніга (Мінск, «Мастацкая літаратура», 20*05).
- «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Кіеў, «Барановский В. С.», 2007).
- «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Брэст, «Альтернатива», 2008).
- «Роднае, шчымлівае» (Мінск, «Літаратура і мастацтва», серыя «ЛіМаўскі фальварак», 2012).
- «Зборнік прозы»: у суаўтарстве (Мінск, «Беларусь», 2012).
- «Хуліган»: проза (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2017).
Творы друкаваліся амаль у сотні літаратурных зборнікаў, у тым ліку выдадзеных у РФ, Польшчы, Украіне ў перакладах на рускую, польскую, украінскую мовы.
Публіцыстыка
Публікаваўся з публіцыстыкай у часопісах «Маладосць», «Першацвет», «Беларуская думка», «Нёман», «Братина», «Белая вежа», газетах «ЛіМ», «Заря», «Чырвоная змена», «Народная трыбуна», «Брестский курьер», «Чырвоная звязда» і шматлікіх іншых раённых, гарадскіх, аб’яднаных газетах.
Аўтар прадмоў:
- «В добрый путь, „Берёзовая роща“»: да зборніка вершаў «Берёзовая роща» П. Хоміч (Брэст, «Альтернатива», 2005).
- «Красотой земною очарованный»: да зборніка вершаў розных гадоў «Вы…» Уладзімір Чэрнік (Брэст, «Альтернатива», 2007).
- «Шчаслівая? Пакутніца? Паэтка!»: да кнігі «Вышыванка» Святланы Локтыш (Брэст, «Альтернатива», 2008).
- «Паміж Зямлёю і Словам»: да кнігі «Новы дзень» Георгія Тамашэвіча (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2009).
- «„Лица“ Александра Юдицкого»: да кнігі «Лица. Судьба семьи в судьбе страны» А. Юдзіцкага (Брэст, «Альтернатива», 2011).
- «Слово об авторе. Кто есть кто?»: пасляслоўе да кнігі «Записки прокурора — седого полковника юстиции» Анатоля Дзенісейкі (Брэст, «Альтернатива», 2015).
- «…Як чысты гром свабоды»: да зборніка вершаў «Дарога ў восень» Галіны Бабарыка (Брэст, «Альтернатива», 2016).
- «Усё вакол — літаратура»: да кнігі «Яблычны спас» Анатоля Галушкі (Брэст, «Альтернатива», 2016),
Таксама аўтар да літаратурных зборнікаў «Созвучье слов живых» (Брэст, «Альтернатива», 2006—2007), «Адкрыццё» (штогадовы зборнік лепшых работ удзельнікаў літаратурных конкурсаў для дзяцей і юнацтва, укладальнікам і рэдактарам якога з’яўляецца (Брэст, «Альтернатива», 2008—2016), ды некалькі дзясяткаў прадмоў да іншых кніг, у асноўным берасцейскіх аўтараў.
Прызнанне
- Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» (1992).
- Лаўрэат прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995).
- Лаўрэат прэміі часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта «Беларуская думка» (2005).
- Узнагароджаны Ганаровай граматай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва» «За вялікую працу па прапагандзе творчасці пісьменнікаў Брэстчыны і за плённую дзейнасць у беларускай літаратуры і мастацтве» (2008).
- Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2009).
- Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў «За значны ўклад у развіццё і прапаганду творчасці пісьменнікаў Беларусі, ініцыятыву і высокія творчыя дасягненні ў журналістыцы» (2011).
- Лаўрэат прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза» (2012).
- Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую творчую дзейнасць і значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012) і медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013).
- «Чалавек года-2014» Брэсцкай вобласці.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.