From Wikipedia, the free encyclopedia
Брошніў-Асада[1] (укр.: Брошнів-Осада) — пасёлак гарадскога тыпу ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ў складзе Ражняціўскага раёна, размешчаны на Прыкарпацці на тэрыторыі Бойкаўшчыны.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на поўначы раёна за 7 км ад райцэнтра. Праз мястэчка праходзіць аўтамабільны шлях Н10 нацыянальнага значэння Стрый - Івана-Франкоўск - Чарнаўцы і чыгунка з чыгуначнай платформай Брошніў. На поўначы працякае рака Сіўка (прыток Днястра). У мястэчку ёсць агульнаадукацыйная школа І-ІІІ ступеняў, школа мастацтваў імя Ул. Івасюка, прафесійны лесапрамысловы ліцэй, заводы па дрэваапрацоўцы і магутны завод па вытворчасці ДСП (ТАА «Свісс-Кроно»).
Суседняе сяло Брошіў існавала ўжо ў XVI ст. Вакол яго раслі дрымучыя лясы. З пабудовай чыгункі і развіццём капіталізму сюды рушылі дзелавыя людзі з усёй Аўстрыі. У 1880-х гг. паблізу Брошнева заснаваны дрэваапрацоўчы завод Шраэра і Іштэра. Некалькі дамоў для адміністрацыі і баракаў для рабочых паклалі пачатак новаму пасёлку. Спецыялістамі на заводзе былі перасяленцы — немцы, венгры, палякі, якіх тут называлі асаднікамі. Таму пасёлак стаў называцца Брошіў-Асада.
У 1939 г. у пасёлку пражывала 1980 жыхароў (300 украінцаў, 1380 палякаў, 240 габрэяў і 60 немцаў). У 1946-1953 гг. тут быў перасыльны пункт для высылкі людзей у Сібір (былы лагер для ваеннапалонных з 10 баракаў). Цяпер там усталяваны памятны знак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.