From Wikipedia, the free encyclopedia
Бро́нніца[1] (трансліт.: Bronnica, руск.: Бронница) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Вёска
Бронніца
|
У 12 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 60 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Выяўлены археолагамі курганны магільнік (4 насыпы ў 2 км на ўсход ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. У 1707 годзе згадваецца як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У XVIII стагоддзі вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1799 годзе 5 гаспадарак з 15 займаліся пчалярствам. Гаспадар побач размешчанага фальварка валодаў у 1862 годзе 5351 дзесяцінай зямлі, у яго ўласнасці знаходзіліся: вадзяны млын, сукнавальня і 4 карчмы. Як буйны населены пункт згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі». Па перапісу 1897 года размяшчаліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 годзе ў Кашалёўскай воласці, у фальварку 500 дзесяцін зямлі.
У 1923 годзе адкрыта школа, якая месцілася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе арганізаваны калгасы «Перадавік» і «Чырвоны партызан», працавалі 2 гамарні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1943 годзе, у вёсцы і наваколлі базіраваўся партызанскі атрад № 108 імя Г. І. Катоўскага. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы). Працавала пачатковая школа.
У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Пад’ясень[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.