Маркграфства Брандэнбург
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брандэнбург.
Маркграфства Брандэнбург (ням.: Markgrafschaft Brandenburg) — адно з найбольш значных княстваў у Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1157 года аж да ліквідацыі імперыі ў 1806 годзе. Таксама вядомае як Марка Брандэнбург (ням.: Mark Brandenburg), гэта княства сыграла ключавую ролю ў гісторыі Германіі і Цэнтральнай Еўропы.
Хуткія факты Марка/Маркграфства Брандэнбург, Сталіца ...
Дзяржава Свяшчэннай Рымскай імперыі | |||||
Марка/Маркграфства Брандэнбург | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Mark/Markgrafschaft Brandenburg | |||||
|
|||||
1157 — 1806
|
|||||
Сталіца |
Брандэнбург Берлін (з 1417) |
||||
Афіцыйная мова | ніжненямецкая мова | ||||
Рэлігія |
Рымскае Каталіцтва Лютэранства Кальвінізм |
||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Маркграф | |||||
• 1157—1170 | Альбрэхт Мядзведзь (першы) | ||||
• 1797—1806 | Фрыдрых Вільгельм III (апошні) | ||||
Гісторыя | |||||
• 3 кастрычніка 1157 | Заснавана маркграфства | ||||
• 25 снежня 1356 | Атрыманы статус курфюрства | ||||
• 27 жніўня 1618 | Брандэнбург-Прусія | ||||
• 1 студзеня 1701 | Каралеўства Прусія | ||||
• 6 жніўня 1806 | Ліквідацыя імперыі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Брандэнбург развіўся з Паўночнай маркі, заснаванай на тэрыторыі рассялення славянскіх Вендаў. Кіруючыя гэтай дзяржавай маркграфы па Залатой буле 1356 года атрымалі прэстыжны тытул курфюрстаў, які дазваляў ім галасаваць на выбарах імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзяржава была таксама вядома як Курфюрства Брандэнбург (ням.: Kurfürstentum Brandenburg).