Блакітны свін — літаратурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе. Надавалася за «нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую „самасць“». Апошняе ўручэнне прэміі адбылося ў 2018 годзе.

Хуткія факты Блакітны свін, Краіна ...
Блакітны свін
Thumb
Краіна  Беларусь
Тып Дыплом
Каму ўручаецца Беларускія літаратары
Кім уручаецца суполка «Літаратурнае прадмесце»
Падставы ўзнагароджання за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і творчая арыгінальнасць
Статус Уручаецца
Першае 2006
Апошняе 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Апісанне

Адзіная беларуская літаратурная антыгламурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе, прысуджалася за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую «самасць».

Узнагарода ўяўляе з сабе дыплом, на якім на тле блакітнага неба размешчана выява пятачка. І дадаткова сотня розных прадметаў на памяць: сто алоўкаў, свечак, пакетаў. Кожны год нешта рознае, змесціва прыза вызначаецца галасаваннем.

Сімвал — свін — прэзентуецца як беларуская птушка шчасця, якая (па словах арганізатараў) блакітная таму, што лётае ў нябёсах. У яго імені выклік і сімволіка, спроба разбурыць стэрэатыпы. Яго скура рамантычнага колеру, а пад ёй хаваецца тутэйшае сала з белымі і чырвонымі праслойкамі. У яго вобразе аб’яднаны і авангард, і нацыянальная традыцыя, і вялікія магчымасці для фантазій[1][2].

Лаўрэаты

Thumb
Узнагароджанне лаўрэатаў на «Блакітны Свін — 2016». Л. Рублеўская і В. Шніп
  • 2006 — Аксана Спрынчан
  • 2007 — Віктар Ываноў
  • 2008 — Мікола Кандратаў
  • 2009 — Маргарыта Аляшкевіч
  • 2010 — Віка Трэнас; за прамоцыю беларускай літаратуры. Пятро Васючэнка — ганаровы «Блакітны свін»; за стварэнне новае беларускае міфалогіі[3]
  • 2011 — Наталля Кучмель; за выхаванне літаратурнага густу ў маладых паэтаў, нонканфармізм і творчую сумленнасць[4]. Георгій Барташ — ганаровы «Блакітны свін»
  • 2012 — Юлія Новік
  • 2013—2015 — прэмія не ўручалася
  • 2016 — Яраш Малішэўскі; за цікавыя праекты, праведзеныя цягам году, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі. Паэтычны тэатр «Арт.С» — ганаровы «Блакітны свін»; за адданасць беларушчыне, крэатыўнасць, шматгадовую папулярызацыю беларускай літаратуры, здольнасць аб’ядноўваць таленты і абуджаць сэрцы[1]
  • 2017 — Павел Дарохін; за цыкл канцэртаў, у якіх з'ядноўваецца паэзія, музыка і візуальнасць. Рэгіна Багамолава — ганаровы «Блакітны свін»; за падтрымку маладых беларускіх літаратараў[5]
  • 2018 — Наста Грышчук; за праект Haroshak.by. Міхал Бараноўскі — ганаровы «Блакітны свін»[6]

Спасылкі

Літаратура

  • Рублеўская Л., Шніп В., склад. І пра Блакітнага Сьвіна… // Літаратурнае прадмесце. Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце». Мн.: Кнігазбор, 2012. — С. 190—191. — 196 с. 200 экз. ISBN 978-985-7057-09-2.

Зноскі

  1. Алег Грушэцкі. «Блакітны Сьвін» і сто пластыкавых кубкаў знайшлі гаспадароў. Новы Час (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 24 красавіка 2016.
  2. Блакітны Свін – 5. Будзьма беларусамі! (25 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 14 мая 2017.
  3. “Блакітны Свін” абраў пераможцаў. Будзьма беларусамі! (3 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.
  4. Алег Грушэцкі. Антыгламурны «Блакітны Сьвін» і 100 пачак соку ўручаны. Новы Час (22 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.
  5. Алег Грушэцкі. Таямнічы шпацыр па Менску ў «Бібліяноч» і 100 прызоў ад «Блакітнага Сьвіна». Новы Час (21 красавіка 2018). Праверана 23 красавіка 2018.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.