From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікола Кандратаў (20 мая 1957, в. Замосце, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт і перакладчык (перакладае з рускай мовы на беларускую). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У 1974-78 гг. вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце на матэматычным факультэце, спецыяльнасць — матэматыка. У 1978-79 гг. выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі.
У 1979 — 80 гг. служыў у войску. Пасля службы пераехаў у г. Мінск, працаваў праграмістам на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (працуе да гэтага часу).
З 1994 г. пачаў пісаць вершы на беларускай мове. У 1997—1999 гг. быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы. У 2002 г. выдаў першую кнігу вершаў «Возера Рудакова».
З 2002 па 2005 г. вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. З 2003 г. — сябра суполкі «Літаратурны квартал» (заснавана пры газ. «Літаратура і мастацтва»; з 2004 г. — «Літаратурнае прадмесце»). Удзельнік Паэтычнага тэатра «Арт. С», на платформе якога быў адным з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын «12 сузор’яў» (2007—2008 гг.) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча[1].
Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых. Вершы Міколы Кандратава запісваліся і гучалі на канале «Культура» Беларускага радыё, а ў 2008 г. — на Радыё «Свабода» у «Начной чытанцы».
З восені 2009 г. — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.