From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 будзе прадстаўлена ў 5-і відах спорту (дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, акадэмічнае веславанне і фехтаванне). У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 20 чалавек (10 мужчын і 10 жанчын)[1].
Беларусь на Паралімпійскіх гульнях | ||||
Код МАК: | BLR | |||
НАК: | Паралімпійскі камітэт Беларусі | |||
Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра | ||||
Спартсмены | 20 у 5 відах спорту | |||
Медалі | Золата 8 |
Срэбра 0 |
Бронза 2 |
Усяго 10 |
Удзел у летніх Паралімпійскіх гульнях | ||||
1996 · 2000 · 2004 · 2008 · 2012 · 2016 · 2020 | ||||
Удзел у зімовых Паралімпійскіх гульнях | ||||
1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 · 2018 | ||||
Гл. таксама | ||||
|
Медаль | Спартсмен | Від спорту | Разрад | Дата |
---|---|---|---|---|
Золата | Ігар Бокій | Плаванне | (батэрфляй 100 м — S13, мужчыны) | 8 верасня |
Золата | Ігар Бокій | Плаванне | (комплекс 200 м — SM13, мужчыны) | 11 верасня |
Золата | Ігар Бокій | Плаванне | (в/стыль 400 м — SB13, мужчыны) | 12 верасня |
Золата | Андрэй Праневіч | Фехтаванне | (шпага катэгорыя «B») | 13 верасня |
Золата | Уладзімір Ізотаў | Плаванне | (брас 100 м — SB12, мужчыны) | 13 верасня |
Золата | Ігар Бокій | Плаванне | (в/стыль 50 м — S13, мужчыны) | 14 верасня |
Золата | Ігар Бокій | Плаванне | (в/стыль 100 м — S13, мужчыны) | 16 верасня |
Золата | Ігар Бокій | Плаванне | (спіна 100 м — S13, мужчыны) | 17 верасня |
Бронза | Ігар Бокій | Плаванне | (брас 100 м — SB13, мужчыны) | 11 верасня |
Бронза | Аляксандр Трыпуць | Лёгкая атлетыка | Кіданне дзіды — F53/54, мужчыны | 9 верасня |
Спартсмен | Дысцыпліна | Папярэдні раўнд |
Паўфінал | Фінал | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Вынік | Месца | Вынік | Месца | Вынік | Месца | ||
Сяргей Бурдукоў | Скачкі ў даўжыню | - | - | - | - | 6.98 PB | 5 |
Аляксандр Субота | Скачкі ў даўжыню | - | - | - | - | 5.88 | 14 |
Кіданне дзіды | - | - | - | - | 44.75 | 11 | |
Андрэй Муха | Кіданне дзіды | - | - | - | - | 56.32 PB | 7 |
Аляксандр Трыпуць | Кіданне дзіды | - | - | - | - | 23.56 |
Спартсменка | Дысцыпліна | Папярэдні раўнд |
Паўфінал | Фінал | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Вынік | Месца | Вынік | Месца | Вынік | Месца | ||
Ганна Канюк | Скачкі ў даўжыню | - | - | - | - | 5.45 | 5 |
Тамара Сівакова | Штурханне ядра | - | - | - | - | 11.24 | 6 |
Мужчыны
Жанчыны
Спартсмен | Спаборніцтва | Чвэрцьфінал | Паўфінал | Фінал | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Час | Месца | Час | Месца | Час | Месца | ||
Людміла Воўчак | Адзіночка | 5:44.98 | 3 | 5:45.38 | 2 | 5:34.16 | 5 |
Спартсмен | Дысцыпліна | Кваліфікацыя | Фінал | ||
---|---|---|---|---|---|
Час | Месца | Час | Месца | ||
Ігар Бокій | 100 м батэрфляй | 54,54 PR | 1 | 53,85 WR | |
200 м комплекс | 2:06.13 | 1 | 2:04.02 PR | ||
100 м брас | 1:06.79 | 3 | 1:06.71 | ||
400 м в/стыль | 4:02.23 | 1 | 3:55.62 PR | ||
100 м в/стыль | 51.45 PR | 1 | 50.90 PR | ||
50 м в/стыль | 23.73 PR | 1 | 23.44 PR | ||
100 м спіна | 56.82 PR | 1 | 56.68 WR PR | ||
Уладзімір Ізотаў | 100 м брас | 1:07.52 | 1 | 1:06.82 PR | |
50 м в/стыль | 25.69 | 3 | - | - | |
Рыгор Зудзілаў | 100 м спіна | 1:14.39 | 5 | - | - |
50 м в/стыль | 27.11 | 5 | 27.02 | 5 | |
100 м батэрфляй | - | - | 1:08.64 | 6 | |
100 м в/стыль | 1:00.27 | 4 | 1:00.21 | 6 | |
200 м комплекс | 2:34.53 | 3 | 2:30.72 | 5 |
Спартсмен | Дысцыпліна | Кваліфікацыя | Фінал | ||
---|---|---|---|---|---|
Час | Месца | Час | Месца | ||
Наталля Шавель | 50 м батэрфляй | 49.78 | 5 | 47.55 | 7 |
100 м брас | 2:02.11 | 5 | 2:00.71 | 5 | |
200 м комплекс | 3:41.11 | 5 | 3:39.61 | 4 | |
50 м спіна | 50.36 | 7 | 50.41 | 8 | |
Аляксандра Свадкоўская | 50 м вольны стыль | 30.52 | 6 | - | - |
100 м брас | 1:27.08 | 8 | 1:25.74 | 8 | |
Анастасія Зудзілава | 200 м комплекс | 2:44.78 | 13 | - | - |
100 м брас | 1:20.01 | 4 | 1:19.79 | 7 | |
100 м спіна | 1:15.72 | 8 | 1:16.32 | 8 |
Спартсмены | Спаборніцтва | Групавы этап | Чвэрцьфінал | Паўфінал | Фінал | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сапернік | Вынік | Месца | Сапернік Вынік |
Сапернік Вынік |
Сапернік Вынік |
Месца | ||
Андрэй Праневіч | шпага катэгорыя «B» | Яні Іфэбе (FRA) Дзімітры Коўця (GBR) Чык Сум Там (HKG) Алег Навуменка (UKR) |
Перамога: 5:1 Перамога: 5:4 Паражэнне: 4:5 Паражэнне: 3:5 |
Дзімітры Коўця (GBR) Перамога: 15:13 |
Алег Навуменка (UKR) Перамога: 15:8 |
Алі Амар (IRQ) Перамога: 15:14 |
||
Мартын Каваленя | рапіра катэгорыя «А» | Дам'ен Такатлян (FRA) Дарыюш Пендэр (POL) Вінг Кін Чан (HKG) Ганг Сунь (CHN) Эмануэль Ламберціні (ITA) |
Паражэнне: 1:5 Паражэнне: 1:5 Паражэнне: 3:5 Паражэнне: 0:5 Паражэнне: 3:5 |
6 | - | - | - | - |
Спартсмены | Спаборніцтва | Групавы этап | Чвэрцьфінал | Паўфінал | Фінал | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сапернік | Вынік | Месца | Сапернік Вынік |
Сапернік Вынік |
Сапернік Вынік |
Месца | ||
Алеся Макрыцкая | шпага катэгорыя «B» | Анастасія Касцючкова (BLR) Гіёнгі Дані (HUN) Сэйсуні Жана (THA) Жынгжынг Жоў (CHN) Ю Чонг Чан (HKG) |
Перамога: 5:1 Перамога: 5:4 Паражэнне: 2:5 Паражэнне:4:5 Паражэнне: 2:5 |
5 | Сімона Брызе-Баетке (GER) Паражэнне: 9:15 |
- | - | - |
рапіра катэгорыя «B» | Беатрыса Віа (ITA) Ірма Хетцурыяні (GEO) Сімона Брызе-Баетке (GER) Юнь Пінг Чанг (HKG) Фанг Яа (CHN) |
Паражэнне: 0:5 Перамога: 5:2 Перамога: 5:3 Перамога: 5:0 Паражэнне: 0:5 |
3 | Фанг Яа (CHN) Паражэнне: 11:15 |
- | - | - | |
Алена Галкіна | шпага катэгорыя «А» | Лаўрына Дэлюка (USA) Рэната Бурдан (POL) Ксюфенг Зоў (CHN) Джэма Коліс (GBR) Шушана Крайняк (HUN) |
Перамога: 5:3 Перамога: 5:1 Паражэнне: 3:5 Перамога: 5:4 Перамога: 5:4 |
2 | Шушана Крайняк (HUN) Паражэнне: 12:15 |
- | - | - |
рапіра катэгорыя «А» | Андрэя Могас (ITA) Джастына Чарыса Нг (HKG) Жынг Ронг (CHN) Дэльфіна Бернар (FRA) Ева Андрэа Хаймашы (HUN) |
Перамога: 5:4 Паражэнне: 3:5 Паражэнне: 2:5 Паражэнне: 2:5 Паражэнне: 1:5 Паражэнне: 1:5 |
6 | - | - | - | - | |
Анастасія Касцючкова | шпага катэгорыя «B» | Алеся Макрыцкая (BLR) Ю Чонг Чан (HKG) Гіёнгі Дані (HUN) Сэйсуні Жана (THA) Жынгжынг Жоў (CHN) |
Паражэнне: 1:5 Перамога: 5:2 Перамога: 5:0 Перамога: 5:2 Перамога: 5:4 |
1 | Жынгжынг Жоў (CHN) Паражэнне: 4:15 |
- | - | - |
23 жніўня 2016 кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што беларускія спартсмены на адкрыцці Паралімпіяды панясуць беларускія і расійскія сцягі[2], чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[3]. У прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта адзначылі, што Расія не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, таму, калі беларускія спартсмены панясуць расійскія сцягі падчас цырымоніі адкрыцця, то гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст, а ў дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага паралімпійскага камітэта будуць прынятыя пэўныя захады. Алег Шэпель быў апраўдваўся, што яго словы няправільна інтэрпрэтавалі, і афіцыйная дэлегацыя на стадыёне «Маракана» будзе несці толькі дзяржаўны сцяг Беларусі[4]. Пазней з інтэрв’ю прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлі Эйсмант стала вядома, што беларуская дэлегацыя планавала несці вялікі расійскі сцяг на чале калоны побач з беларускім, але ён быў канфіскаваны прадстаўнікамі Міжнароднага паралімпійскага камітэта[5].
На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», беларускі спартыўны функцыянер Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі[6].
У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерах[6]. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі[7], 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.
Пасля акцыі А. Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі А. Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі[8].
Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч, каментуючы акцыю, заявіў, што яна не была санкцыянавана міністэрствам[9]. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу паведаміў, што беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, паступіў па-таварыску і па-мужчынску, а Беларусь гатовая адказваць за яго ўчынак[10]. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант падкрэсліла[11]:
«Вынас сцяга падчас цырымоніі адкрыцця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым не менш, я хачу падкрэсліць, што гэта пазіцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэта. Мы салідарныя з расійскімі паралімпійцамі.»
Пазней і сам Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўхваляе гэты крок, які з’яўляецца праявай «салідарнасці і пратэсту супраць несправядлівасці»[12].
Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак беларуса, які пранёс на адкрыцці Паралімпіяды сцяг Расіі, заслугоўвае захаплення[13]. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі Рыма Баталава выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Андрэя Фомачкіна ордэнам Дружбы[14].
Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе Мікалай Шудзейка ў інтэрв’ю The Guardian сказаў, што беларускія паралімійцы «засмучаны і абураны» разгортваннем расійскага сцяга над афіцыйнай дэлегацыяй. Паводле яго слоў, Фомачкін патлумачыў свой учынак тым, што ён рускі паводле паходжання і хацеў выразіць падтрымку расійскім паралімпійцам[15]. У навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» было аднак заяўлена, што інтэрв’ю Шудзейкі брытанскаму выданню з’яўляецца няпраўдай[16].
Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды[17].
3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра.
У студзені 2018 беларускія паралімпійцы атрымалі папярэджанне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта аб недапушчальнасці выкарыстання расійскага сцяга на маючай адбыцца Паралімпіядзе, як гэта было ў Рыа ў 2016 годзе[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.