Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (1976, Беразіно) — беларускі дыпламат.
Дзмітрый Леанідавіч Мірончык | |
---|---|
Нараджэнне |
1976 |
Адукацыя |
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Беразіне. У 1998 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працуе ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі з 1998 года. З 2001 да 2005 працаваў у пасольстве Беларусі ў Германіі, а ад 2008 да 2013 быў дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях у пасольстве ў Італіі. Ад лютага 2014 чатыры гады працаваў прэс-сакратаром МЗС.
22 мая 2018 назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя[1].
31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве[2].
Займаў гэтыя пасады да 11 сакавіка 2024 года[3].
Зноскі
- Прыняцце кадравых рашэнняў | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . president.gov.by. Праверана 9 лістапада 2024.
- Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 01.09.2018.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.