Барычавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́чавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барычавічы.
Барычавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Барычавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 380 |
Паштовыя індэксы | 225716 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Біжаравіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Біжаравічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Рухчанскага сельсавета Столінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[1], 9 кастрычніка 1954 года вернуты назад[2]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Барычавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Барычавічы[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 640 чалавек[5], з іх 96,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 380 чалавек[7].