From Wikipedia, the free encyclopedia
Барсіна (грэч. Βαρσινη, лац.: Barsine) (каля 363 да н.э. — 309 да н.э.) — дачка персідскага сатрапа Артабаза II і палюбоўніца Аляксандра Вялікага, ад якога нарадзіла сына Геракла. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў
Барсіна | |
---|---|
стар.-грэч.: Βαρσίνη | |
Нараджэнне | 363 да н.э. |
Смерць | 309 да н.э. |
Бацька | Артабаз II |
Муж | Ментар Родаскі, Мемнан Родаскі[1], Eumenes[d][1][2] і Ментар |
Дзеці | Геракл[d] |
Яе бацька Артабаз кіраваў Фрыгіяй на Гелеспонце (Малая Азія) і паўстаў у 358 да н.э. супраць новага персідскага цара Артаксеркса III Оха. Яму прыйшлося наняць грэкаў-братоў з Родаса, Ментара і Мемнана, з якімі парадніўся, ажаніўшыся з іх сястрой у 355 да н.э.. Ментару ж Артабаз засватаў сваю дачку Барсіну, занадта маленькую, каб стаць сапраўднай жонкай. У 354 да н.э. Артабаз з дзецьмі, жонкамі і Мемнанам збег у Македонію пад заступніцтва Філіпа II. Тамака Барсіна атрымала грэчаскае выхаванне. Ментар збег у Егіпет, які стаў незалежным на час смут у Персіі.
У 343 да н.э. Ментар дапамог Артаксерксу III ізноў заваяваць Егіпет. Ён здолеў атрымаць вярхоўнае камандаванне ўсімі сіламі персаў на Захадзе, найвышэйшую пасаду, якую займаў чужынец у Персідскай імперыі за ўсю яе гісторыю. Карыстаючыся здабытым уплывам, Ментар папытаў дазволу вярнуцца Артабазу з Мемнанам. Атрымаўшы поўнае прабачэнне, Артабаз вярнуўся ў Малую Азію, такім чынам Барсіна стала сапраўднай жонкай Ментара ў 342 да н.э. і паспела нарадзіць яму сына і дачку, перш чым ён памёр праз 2 гады. Адразу ж Барсіна выйшла замуж за Мемнана, якія мелі значныя зямельныя ўгоддзі ў Траадзе (на Эгейскім узбярэжжы Малой Азіі).
Аляксандр Вялікі ўварваўся ў Азію ў 334 да н.э.. Пасля першых параз цар Дарый III зрабіў Мемнана военачальнікам персідскіх сіл на Захадзе, а каб быць упэўненым у яго вернасці, Барсіну пакінулі пры двары Дарыя. Мемнан вёў даволі паспяховыя дзеянні ў тыле Аляксандра, пагражаў адрэзаць яго ад Македоніі і ўзбуджаў бунт у Грэцыі. Аднак у 333 да н.э. ён памёр, у той самы год адбылася бітва пры Ісе, дзе Дарый пацярпеў поўную паразу і збег. Увесь яго двор, уключаючы Барсіну, быў захоплены ў Дамаску як баявы трафей. Барсіне было прыкладна каля 30, яна была старэйшая за Аляксандра на 7 гадоў, але прыгажосць яе не пацьмянела. Плутарх піша:
«Аляксандр пагадзіўся з парадай Парменіёна, які прапанаваў яму зблізіцца з гэтай прыгожай і высакароднай жанчынай. Гледзячы на іншых прыгожых і станістых палонніц, Аляксандр казаў жартам, што выгляд персіянак пакутлівы для вачэй.»
У далейшым Барсіна суправаджала Аляксандра. Пасля забойства Дарыя ў 330 да н.э. Артабаз перайшоў служыць македонскаму цару, і змог пабачыць сваю дачку. У 327 да н.э. Барсіна нарадзіла Геракла, першае дзіця Аляксандра. У той жа час Аляксандр узяў у жонкі бактрыйскую князёўну Раксану. Геракл не разглядаўся як спадчыннік Аляксандра Вялікага, бо Барсіна ў вачах падданых была ўсяго толькі наложніцай. Пасля з’яўлення афіцыйнай жонкі, якую кахаў Аляксандр, Барсіна з сынам выдалілася ў Пергам, дзе ціха пражывала аж да пачатку эпохі дыядохаў. Яе дачка ад Ментара была аддадзеная ў 324 да н.э. у жонкі Неарху, сябру і адміралу Аляксандра.
Падчас войнаў дыядохаў Антыгон выслаў Барсіну з сынам з Пергама пад апеку Палісперхона, каб узмацніць ціск на Касандра, які кіраваў у то час у Македоніі. У 309 да н.э. Палісперхон вырашыў выкарыстаць адзінага пакінутага ў жывых сына Аляксандра Вялікага для ўмацавання ўплыву ў Македоніі. Да няшчасця для Геракла яго абвясцілі спадчыннікам трона, як толькі яму споўнілася 18 гадоў. Аднак Касандр пераканаў Палісперхона адмовіцца ад задумы, абяцаўшы наўзамен саступкі. Барсіна і Геракл былі забітыя па загадзе Палісперхона ў 309 да н.э.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.