From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыгон I Аднавокі (стар.-грэч.: Ἀντίγονος ὁ Μονόφθαλμος; 382 да н.э.—301 да н.э.) — палкаводзец Аляксандра Вялікага і эліністычны сатрап Фрыгіі[3], у барацьбе з іншымі дыядохамі захапіў увесь паўвостраў і Сірыю, у 306 годзе да н.э. разам з сынам Дэметрыем Паліяркетам прыняў царскі тытул, а ў 301 годзе да н.э. страціў у бітве пры Іпсе (Фрыгія) супраць Касандра, Лісімаха і Селеўка і дзяржаву, і жыццё.
Антыгон I Аднавокі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ἀντίγονος ὁ Μονόφθαλμος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антыпатр | ||||||
Пераемнік | Дэметрый I Паліяркет | ||||||
Нараджэнне |
382 да н.э. |
||||||
Смерць |
301 да н.э. |
||||||
Род | Дынастыя Антыганідаў[d] | ||||||
Бацька | Philippus[d] | ||||||
Маці | mother of Antigonus Monophtalmus[d] | ||||||
Жонка | Stratonice[d] | ||||||
Дзеці | Demetrius I of Macedon[d][1][2] і Philip[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антыгон, празваны Цыклопам, ці Манофтальмам — аднавокім — найвыдатнейшы з палкаводцаў, якія выйшлі са школы Аляксандра Македонскага; ён выводзіў свой род ад уладароў Эліміятыды.
Удзельнічаў у паходах Філіпа II Македонскага. Паводле Плутарха, страціў вока падчас аблогі Перынфа ў 341 годзе да н.э., калі страла з катапульты трапіла яму ў вока, а ён не дазволіў яе выцягнуць, пакуль не ўзяў верх над непрыяцелем і запёр яго ў горадзе.
У 333 годзе да н.э. Антыгон становіцца намеснікам Вялікай Фрыгіі. Антыгон не ўдзельнічаў у паходзе Аляксандра Македонскага, але ў бітве пры Сардах разбіў і прымусіў уцякаць персідскую армію, якая прарвалася ў Малую Азію, ва ўжо заваяваныя македонцамі вобласці, пакуль Аляксандр скараў Егіпет. Тая ж вобласць была яму пададзена саветам палкаводцаў Аляксандра і ў 323 годзе да н.э. пасля смерці цара. Калі ж услед за тым у 321 годзе да н.э. кіраўнік імперыі Пердыка стаў пагражаць яму за непадпарадкаванне вайной, Антыгон з’ехаў у Еўропу, дзе ўступіў у саюз з Кратарам, Антыпатрам і Пталамеем, і ў 321 годзе да н.э. яны разам абвясцілі Пердыку вайну. Пасля гібелі Пердыкі, забітага ў Егіпце ў ліпені таго ж года яго ж уласнымі афіцэрамі, кіраўніком дзяржавы Аляксандра Вялікага быў абвешчаны Антыпатр, а Антыгон, атрымаўшы неабмежаваную ваенную ўладу ў Азіі, працягнуў вайну з прыхільнікам Пердыкі Эўменам, намеснікам Кападокіі. Зацятая вайна гэта вялася з пераменным поспехам і скончылася ў 316 годзе да н.э. палонам і пакараннем смерцю Эўмена.
Затым Антыгон ліквідаваў намесніка Мідыі Піфона, зрынуў сатрапа Персіды Пеўкеста і завалодаў Вавілоніяй, кіраўнік якой, Селеўк, бег да Пталамея. Антыгон стаў гаспадаром амаль усёй дзяржавы Аляксандра Македонскага, акрамя Македоніі і Егіпта, кіраваў як неабмежаваны ўладар. Ён цалкам адышоў ад усходняй палітыкі Аляксандра, абапіраўся толькі на македонцаў, глядзеў на азіятаў як на людзей ніжэйшага гатунку.
Бязмежнае ўладалюбства Антыгона прывяло нарэшце яго да таго, што Пталамей, падбухтораны Селеўкам, кіраўнік Македоніі Касандр і намеснік Фракіі Лісімах заключылі супраць яго кааліцыю, і з прычыны таго, што Антыгон на палюбоўны падзел імперыі не згаджаўся, абвясцілі яму ў 315 годзе да н.э. вайну. У гэтай вайне Антыгон прыняў на сябе ролю абаронцы юнага цара Аляксандра IV (сына Аляксандра Вялікага, правы якога парушаліся Касандрам) і Раксаны. У той час, калі Касандр напаў на Малую Азію, Пталамей і Селеўк уварваліся ў Сірыю, дзе яны ў 312 годзе да н.э. пры Газе разбілі сына Антыгона — Дэметрыя Паліяркета. Селеўк ізноў заваяваў Вавілонію і замацаваўся ў ёй.
Антыгон рушыў з Малой Азіі ў Сірыю і прымусіў Пталамея да адступлення; бачачы, што выйграць вайну не ўдасца, Пталамей, Касандр і Лісімах заключылі з ім у 311 годзе да н.э. мір, паводле якога кожны заставаўся пры сваіх уладаннях. Селеўка ў гэты мір не ўключылі, і Антыгон паслаў супраць яго свайго сына Дэметрыя, аднак ён быў разгромлены Селеўкам (паміж 310 і 308 гадамі да н.э.). Пасля гэтага пад кантроль Селеўка перайшлі Мідыя, Персіда і іншыя азіяцкія правінцыі. Антыгону засталіся Малая Азія, Сірыя, Палесціна і Месапатамія. Антыгон, зрэшты, даражыў менавіта гэтымі правінцыямі, ён пачаў будаваць новую сталіцу — Антыгонію на р. Аронт у Сірыі. Яго сын Дэметрый Паліяркет паспяхова вёў вайну на моры супраць кааліцыі, якая аднавіла варожыя дзеянні ў 307 годзе да н.э. Яшчэ ў 309 годзе да н.э. Касандр загадаў забіць юнага Аляксандра IV разам з яго маці Раксанай. Пасля бліскучай перамогі флоту Антыгона ля Саламіна на востраве Кіпр над Пталамеем і яго братам Менелаем ён абвясціў сябе царом (306 да н.э.). Усе астатнія дыядохі (Пталамей, Лісімах, Касандр і Селеўк) узялі з яго прыклад. Ад намеру заваяваць Егіпет Антыгон павінен быў адмовіцца, таму што частка яго флоту была разбіта бурай і ўсякае ўварванне ў краіну Пталамея стала немагчымым. Напад на Родас (305—304 гады да н.э.) застаўся таксама беспаспяховым. Але ў 303 годзе да н.э. Дэметрый выгнаў Касандра з Грэцыі і збіраўся ўжо рушыць услед за ім і ў Фесалію, калі ў канцы 302 года да н.э. бацька, якога адціскала магутная кааліцыя Селеўка, Пталамея і Лісімаха, адклікаў яго ў Малую Азію.
Селеўк прывёў з Індыі, куды ўрываўся ў 305 годзе да н.э., 500 баявых сланоў, якія і вырашылі зыход бітвы пры Іпсе (у Фрыгіі) у 301 годзе да н.э. Армія Антыгона складалася галоўным чынам з македонцаў, у войсках саюзнікаў было шмат азіятаў, навучаных па македонскім узоры. Антыгон, якому быў ужо 81 год, ваяваў да канца, але быў разгромлены ўшчэнт і паў, працяты дроцікамі, яго сын Дэметрый выратаваўся з 9 тыс. воінаў, але амаль усе ўладанні былі страчаны. Гібель Антыгона азначала канец яго палітыкі пабораў, самаўпраўнасці і пагардлівага стаўлення да азіятаў; усходняя палітыка Аляксандра, у аснове якой ляжала збліжэнне азіятаў і еўрапейцаў, ізноў перамагла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.