From Wikipedia, the free encyclopedia
Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр — жаночы манастыр у Баркалабаве, які існаваў у 1641—1918 гадах. У наш час адраджаецца.
Першапачаткова ў Баркалабаве планаваўся мужчынскі манастыр Святога Духу (1626), але з-за смерці яго фундатара Багдана Саламярэцкага не быў адкрыты. Жаночы манастыр заснаваны 24 чэрвеня 1641 года Багданам Статкевічам ва ўрочышчы Барок каля в. Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, разам з цэрквамі Ушэсця Хрыста і Нараджэння Іаана Прадцечы. Першыя манашкі былі з Куцеінскага манастыра (каля Оршы), адкуль запазычаны і статут. У 1659 годзе ў манастыры з'явіўся цудатворны абраз Маці Божай. Да 1772 года манастыр знаходзіўся пад юрысдыкцыяй кіеўскіх мітрапалітаў, потым падначалены магілёўскаму епіскапу. 3-за таго, што будынкі падмываў Дняпро, у 1835 годзе большая частка манашак пераведзена ў Буйнічы, дзе напярэдадні быў адчынены жаночы манастыр. У 1901 годзе Баркалабаўскі манастыр адноўлены, пры ім існавала аднакласная школа для дзяўчатак. Зачынены ў 1918 годзе, будынкі разбураны, абраз захаваўся.
У 2008 г. пачалося аднаўленне цалкам разбуранага ў савецкі час манастыра. У 2010 г. пабудавана новая царква Св. Іаана Прадцечы. У ліпені 2010 года з быхаўскай Свята-Троіцкай царквы быў вернуты знакаміты абраз Баркалабаўскай Маці Божай[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.