![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%2596%25D0%25B4%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%2596%25D0%25B4%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png&w=640&q=50)
Ждановіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ждано́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ждановічы.
Ждановіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ждановічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 19 643 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бараўскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баравая. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. У 1938 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Масюкоўшчына. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ждановічы, сельсавет перайменаваны ў Ждановіцкі[1]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ратамскага сельсавета і частка скасаванага Мядзвежынскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Бараноўшчына, гадавальнік Бараноўшчына, Дзегцяроўка, Красны Бор, Кунцаўшчына, Ляхаўшчына, Мядзвежына, Тарасава, Цівалі і Яркова)[2]. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заслаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Валоўшчына, Ганалес, пасёлкі Зялёнае і Крыжоўка)[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад горада Мінска ўключаны вёскі Зара Рэвалюцыі, Масюкоўшчына, Кунцаўшчына, Ржавец і частка вёскі Ждановічы[4]. 30 снежня 2009 года скасавана вёска Ратамка[5]. 6 сакавіка 2014 года ўтвораны пасёлак Васток[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 14623 чалавекі[7], з іх 83,5 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 19643 чалавекі[9].