У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баклан.
Бакланы (Phalacrocorax) — род птушак сямейства бакланавых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Бакланы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Сямейства: | Бакланавыя (Phalacrocoracidae Reichenbach, 1850) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Phalacrocorax Brisson, 1760
|
|
Закрыць
Шырока распаўсюджаныя па ўсім свеце з вялікай біялагічнай разнастайнасцю ў трапічным і ўмераным клімаце. Насяляюць марскія узбярэжжы кантынентаў і астравоў, селяцца таксама па берагах рэк, азёр, на забалочаных тэрыторыях.
Сілкуюцца ў асноўным рыбай (мойва, анчоусы, селядцы, сардзіны), але могуць ужываць у ежу малюскаў, ракападобных і галавоногіх. Бакланы, якія жывуць на астравах, сілкуюцца рыбай, жабамі, воднымі насякомымі, марскімі змеямі і чарапахамі.
Марскую птушку, вядомую сваім рыбалоўным майстэрствам, тысячы гадоў сяляне выкарыстоўвалі для лоўлі рыбы ў рэках і азёрах па ўсім Кітаі, перавязваючы ёй горла, каб баклан не змог праглынуць буйную рыбу. Калісьці папулярнае рамяство цяпер ужо страціла сваю актуальнасць і развіваецца як атракцыён для турыстаў[1].