гімн Вялікага Княства Літоўскага ў 14—18 стагоддзях From Wikipedia, the free encyclopedia
«Багародзіца» — гімн Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стагоддзях і найстарэйшы польскі рэлігійны гімн. З XV стагоддзя зваўся таксама «Песняй Айчыны» і ўжо лічыўся старадаўнім[1]. Гімн спяваўся на каранацыях, прыдворных цырымоніях і іншых урачыстасцях, войскі перад бітвай, пры асвячэнні мошчаў святых, на пахаваннях дзяржаўных асоб[1].
| ||
Багародзіца | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гімны Беларусі | |
---|---|
Гімн ВКЛ (14—18 стст.) | |
Гімн БНР (1918) | |
Гімн Беларускай ССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Гімн Беларусі (з 2002) |
«Багародзіцу» адносяць да гімнаў, а не да малітваў, бо тэкст вершаваны. Найстарэйшы запіс тэксту з мелодыяй зроблены ў 1407 годзе. Упершыню «Багародзіцу» згадвае Ян Длугаш у сваёй Хроніцы, ён распавядае як на пачатку бітвы пры Грунвальдзе польска-вялілітоўскае войска заспявала «Багародзіцу» і патрасаючы дзідамі рушыла на ворага[1]. У Вялікім Княстве Літоўскім тэксты «Багародзіцы» змяшчалі ў многіх рукапісах і друкаваных выданнях, ад так званага «Статута Яна Ласкага» (1506) да «Volumina legum» (1732).
Так, напрыклад, варыянт «Багародзіцы» пад назвай «Песнь о велебной девици Панне Марии» разам з важнымі заканадаўчымі актамі ўключаны ў спіс Замойскіх[2][3] Статута ВКЛ 1529 года (зборнік на старабеларускай мове). Акрамя таго, гімн на польскай мове быў уключаны ў лацінамоўныя Лаўрэнцеўскі і Пулкаўскі спісы[4] Статута ВКЛ 1529 года.
У XVI стагоддзі перакладзены на лацінскую мову. Вядома шаснаццаць нотных запісаў «Багародзіцы» з XV—XVIII стагоддзяў.
Мелодыя Багародзіцы набліжана да мелодый грыгарыянскага харалу; запісаны нотамі-неўмамі пяцілінейнай натацыяй, у ключы фа, у малой актаве, такім чынам, прызначана для выканання мужчынскім хорам ва ўнісон ці голасам. Танальна мелодыя належыць да першага грыгарыянскага тону. Станам на 2024 год, тэкст з рукапісу 1407 года ёсць найранейшым з вядомых вершаваных запісаў польскай мовы.
Bogurodzica, dziewica
Bogiem sławiena Maryja
Twego syna, Gospodzina,
Matko zwolena Maryja
Zyszczy nam Spuści nam. Kyrieleison.
Twego dzela krzciciela, Bożycze
Usłysz głosy, napełń myśli człowiecze.
Słysz modlitwę, jąż nosimy
A dać raczy, jegoż prosimy,
A na świecie zbożny pobyt
Po żywocie rajski przebyt.
Kyrieleison.
Сучасны беларускі варыянт перакладу[5]:
Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна Марыя
У твайго сына, Гаспадзіна
Маці звалёна Марыя
Зычы нам і адпусці нам
І дзеля Хрысціцеля, Божыца
Слыш галасы, чалавечы мыслі поўнь
І малітву табе ўзносім
І даць рады цябе ж просім
Дай на свеце збожны пабыт
Па жывоце дай райскі быт
Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.