From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі (польск.: August Dominik Przeździecki; 4 жніўня 1760, Заслаўе — 23 лістапада 1782) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі і дэмбскі (Dębsk); пасол на сойм 1780.
Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоній Тадэвуш Пшаздзецкі | ||||||
Пераемнік | Міхал Бжастоўскі | ||||||
Нараджэнне |
4 жніўня 1760 |
||||||
Смерць | 23 лістапада 1782 (22 гады) | ||||||
Род | Пшаздзецкія[d] | ||||||
Бацька | Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі | ||||||
Маці | Кацярына з Агінскіх[d] | ||||||
Жонка | Ганна Алімпія з Радзівілаў[1] | ||||||
Дзеці | Міхал Пшаздзецкі[d] |
З роду Пшаздзецкіх гербу «Рох III» прыдомак Пежхаля, малодшы сын Антонія Тадэвуша, падканцлера літоўскага, і Катаржыны з Агінскіх, дачкі Юзафа, ваяводы троцкага. Старосціч менскі, пасля там жа быў старостай гродавым, і ўжо ў 20 год быў абраны паслом з менскага павета на Варшаўскі сойм разам з Антоніям Тызенгаўзам, старостай стралкоўскім (Strzałkі). Уладальнік маёнткаў Заслаўе і, верагодна, Дэмбск (Dębsk ці Dębów), які саступіў у 1778 годзе Яну Грабоўскаму.
У 1778 годзе пабраўся шлюбам з Ганнай Барбарай Алімпіяй Радзівіл, будучай пісьменніцай і мастачкай-аматаркай, дачкой князя Станіслава Радзівіла, падкаморага вялікага літоўскага, генерал-лейтэнанта літоўскіх войскаў, і Караліны Пацей, ваяводзічанкі троцкай. Меў з ёй адзінага сына Міхала, але той у час напалеонаўскіх войнаў страціў спадчыну, а яго нашчадкі праз палітычныя падзеі ў 1863 годзе вымушаны былі пакінуць Беларусь і, імаверна, аселі ў Любельскім ваяводстве, дзе ўжо не займалі важных пасад у грамадстве. Удава Аўгуста Дамініка адмовілася ў 1784 годзе апекаваць свайго сына і каля 1787 года выйшла замуж у другі раз за Тадэвуша Антонія Мастоўскага, графа на Астраменцку (Ostromęck), у будучым палітычнага дзеяча Чатырохгадовага сойму і Лістападаўскага паўстання, міністра ўнутраных спраў Княства Варшаўскага.
Сустракаюцца, патрабаваныя крытычнага ўдакладнення, звесткі, што пад яго малатком працавала ў Вільні масонская ложа «Касцёл мудрасці» (утворана 17 лістапада 1780 года пасля падзелу «Добрага Пастара», працавала на нямецкай мове), і адначасова з'яўляўся ганаровым сябрам ложы «Паўночны шчыт» («Bouclier du Nord»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.