![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/FOUR_WOMEN_OF_THE_IOWA_INDIAN_TRIBE_ARE_SHOWN_WEARING_A_MODERN_VERSION_OF_THEIR_COSTUMES_ON_THE_MAIN_STREET_OF_WHITE..._-_NARA_-_557158.jpg/640px-FOUR_WOMEN_OF_THE_IOWA_INDIAN_TRIBE_ARE_SHOWN_WEARING_A_MODERN_VERSION_OF_THEIR_COSTUMES_ON_THE_MAIN_STREET_OF_WHITE..._-_NARA_-_557158.jpg&w=640&q=50)
Аява (народ)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ая́ва (англ.: Iowa; саманазва: Báxoǰe, літаральна "шэры снег") — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома, Небраска і Канзас. Агульная колькасць (2010 г.) - 2 567 чал.
Аява Báxoǰe | |
![]() | |
Фота 1974 г. | |
Агульная колькасць | 2567 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | аява |
Рэлігія | анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | хо-чанк, місуры, атоэ, осэйдж |
Паходзяць з вярхоўяў ракі Місісіпі, дзе да XVI ст. фарміравалі археалагічную культуру Онеатэ. Пад ціскам алганкінаў і іракезаў мігрыравалі на паўднёвы захад сучаснай Мінесоты. У пачатку XIX ст. паселішчы аява сустракаліся ўздоўж Місуры да вытокаў Місісіпі. Лічыцца, што назву аява атрымалі ад сіў. Яна літаральна перакладаецца як "млявыя".
З-за эпідэмічных захворванняў і ваенных сутычак з іншымі плямёнамі ў першай трэці XIX ст. колькасць аява значна скарацілася. Яны былі вымушаны саступіць свае землі ЗША і ў 1837 г. былі пераселены ў рэзервацыі ў Канзасе і Небрасцы. Каля 45 аява служылі ў арміі Канфедэрацыі падчас грамадзянскай вайны ў ЗША. У 1883 г. частка племені перасялілася ў Аклахому.
Традыцыйнымі заняткамі лічацца ручное земляробства, загоннае паляванне, уздоўж рэк — рыбалоўства. Будавалі вёскі, што складаліся з гліняных хацін з вострымі дахамі. Паляўнічыя карысталіся скуранымі тыпі. Сучасныя заняткі — земляробства і абслугоўванне турыстаў. Рэзервацыі аява валодаюць казіно.
Захаваліся вусны фальклор, у тым ліку гістарычныя падданні і казкі, традыцыйная флейтавая музыка, народныя танцы.
Рэзервацыі аява карыстаюцца ўнутранай аўтаноміяй і маюць самакіраванне.