![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/D%25C3%25A4umling.jpg/640px-D%25C3%25A4umling.jpg&w=640&q=50)
Казка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казка — жанр літаратурнай творчасці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/D%C3%A4umling.jpg/640px-D%C3%A4umling.jpg)
Казка фальклорная — эпічны жанр вуснай народнай творчасці: празаічны вусны аповед аб выдуманых падзеях у фальклоры розных народаў. Від апавядальнага, у асноўным празаічнага фальклору (казачная проза), які ўключае ў сябе разнажанравыя творы, тэксты якіх абапіраюцца на выдумку. Казачны фальклор супрацьстаіць «пэўнаму» фальклорнаму апавяданню — неказачнай прозе (напрыклад, міф, быліна, гістарычная песня, духоўны верш, легенда, дэманалагічныя апавяданні, паданне, былічка).
Казка літаратурная — эпічны жанр: арыентаваны на выдумку твор, цесна звязаны з народнай казкай, але, у адрозненне ад яе, належыць пэўнаму аўтару, не існаваў да публікацыі ў вуснай форме і не меў варыянтаў.