From Wikipedia, the free encyclopedia
Аты́ла (лац.: Attila, грэч. Ἀττήλας, памёр 453) — правадыр гунаў з 434 па 453 год, што аб’яднаў пад сваёй уладай варварскія плямёны ад Рэйна да Паўночнага Прычарнамор’я.
Памяць пра правадыра гунаў захоўвалася на працягу стагоддзяў у вусновым германскім эпасе і перайшла ў скандынаўскія сагі. У ранніх паданнях германцаў, складзеных у эпоху Вялікага перасялення народаў, Атыла ў спісе вялікіх варварскіх правіцеляў ставіўся на першае месца наперадзе легендарных германскіх каралёў.
Год і месца нараджэння Атылы засталіся невядомыя. Вельмі прыблізна яго ўзрост можна ацаніць на падставе сведчанняў відавочцы Прыска Панійскага, які ў 448 годзе даў апісанне Атылы як чалавека з барадой, толькі кранутай сівізною. Старэйшы сын Атылы, якога ён паслаў княжыць сярод акаціраў у 448 годзе, быў у такім узросце, што яму патрабаваўся апякун у асобе военачальніка Анегесія. Усё гэта дазваляе выказаць здагадку нараджэнне Атылы ў першым дзесяцігоддзі V стагоддзя. Сучасныя навукоўцы выказваюць розныя здагадкі па этымалогіі імя Атыла, знаходзячы карані ў зусім розных мовах.
Да 440-х гадоў гуны не дастаўлялі адмысловых клопатаў Заходняй і Усходняй Рымскай імперыі, выступаючы часцей як федэраты Заходняй імперыі супраць яе ворагаў-германцаў. Месца іх рассялення ў 420-я гады адзначана каля Паноніі[3], што прыкладна зараз знаходзіцца ў раёне сучаснай Венгрыі. Яны вандравалі за Дунаем на шырокіх прасторах паміж яго вусцем і Рэйнам, пакараючы мясцовыя варварскія плямёны.
Бацька Атылы Мундзук быў з царскага роду гунаў. Яго браты Актар (або Аптар) і Руа (Роас, Ругіла) былі правадырамі ў гунаў. Прыск згадвае таксама іх чацвёртага брата Аіварсія. Аб Мундзуке нічога не вядома, акрамя таго, што ён быў бацькам будучых правадыроў Атылы і Бледы. Аптар адзначаны ў «Царкоўнай гісторыі» Сакрата Схаластыка як правадыр гунаў, які ў 420-я гады змагаўся супраць бургундаў на Рэйне і памёр ад абжорства[4].
Найбольшую вядомасць у крыніцах атрымаў Руа. У 433 годзе Руа, якому Візантыя выплачвала штогадовую даніну ў 350 літры золатам, стаў пагражаць Візантыі скачаваннем мірнай дамовы з-за ўцекачоў, якія хаваліся ад гунаў на тэрыторыі імперыі[5]. У ходзе перамоўнага працэсу і лакальных набегаў Руа памёр.
У 434 годзе пляменнікі Руа Бледа і Атыла сталі правадырамі гунаў. Верагодна, Бледа быў старэйшым з братоў, бо «Гальская хроніка 452 года» паведамляе толькі яго імя як спадчынніка Руа[6]. Аднак Бледа нічым не праявіў сябе, у той час як гісторык Прыск у апісанні падзеяў заўсёды згадвае Атылу як правадыра, з якім імперыя была вымушана дамаўляцца. Працягнуўшы перамовы, пачатыя Руа, Атыла прымусіў візантыйскага імператара Феадосія Малодшага выплачваць штогадовую даніну ў падвойным памеры і наклаў іншыя цяжкія ўмовы захавання мір. Мірная дамова падтрымлівалася семгод, на працягу якіх гуны ваявалі супраць варварскіх плямёнаў за межамі Рымскай імперыі.
Адной з вядомых падзеяў стаў разгром гунамі адной з першых германскіх дзяржаў, Бургундскага каралеўства на Рэйне, у 437 годзе. Паводле Ідацыя, у выніку нашэсця загінула 20 тысяч бургундаў, а тым хто выжыў Заходняя Рымская імперыя падала для паселішча новыя землі ў Галіі на сярэдняй Роне, у вобласці сучаснай мяжы Францыі і Швейцарыі.
Элак, Эмнетзур, Ултзіндур[7], Ірна (Эрнак), Дэнгізіх, Чаба[8] і інш.[9]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.