![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Oslivka_4.jpg/640px-Oslivka_4.jpg&w=640&q=50)
Аслік
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аслі́к, Асліўка, Ослік — рака ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Хуткія факты Аслік, Характарыстыка ...
Аслік | |
---|---|
![]() Асліўка ля Эсьмон | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 66 км |
Басейн | 413 км² |
Расход вады | 2,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саннікі |
• Каардынаты | 54°18′22,20″ пн. ш. 29°40′13,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | Друць |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Асавец |
• Вышыня | 155,3[1] м |
• Каардынаты | 53°56′02″ пн. ш. 29°40′33″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Друць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Круглянскі раён, Бялыніцкі раён |
![]() ![]() |
Закрыць
Даўжыня 66 км. Плошча вадазбору 413 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Асноўныя прытокі: Чарнаўка, Смародзіна, Крупка (справа), Рутка, Цемрынка (злева).
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саннікі Круглянскага раёна, упадае ў Друць каля вёскі Асавец Бялыніцкага раёна. Паўночная частка вадазбору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Drut-Aslik-Vabich-Greza_%D0%94%D1%80%D1%83%D1%86%D1%8C-%D0%90%D1%81%D0%BB%D1%96%D0%BA-%D0%92%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%87-%D0%93%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0.png/640px-Drut-Aslik-Vabich-Greza_%D0%94%D1%80%D1%83%D1%86%D1%8C-%D0%90%D1%81%D0%BB%D1%96%D0%BA-%D0%92%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%87-%D0%93%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0.png)