![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Вабіч
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вабіч — рака ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток Друці (басейн Дняпра).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Drut-Aslik-Vabich-Greza_%D0%94%D1%80%D1%83%D1%86%D1%8C-%D0%90%D1%81%D0%BB%D1%96%D0%BA-%D0%92%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%87-%D0%93%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0.png/640px-Drut-Aslik-Vabich-Greza_%D0%94%D1%80%D1%83%D1%86%D1%8C-%D0%90%D1%81%D0%BB%D1%96%D0%BA-%D0%92%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%87-%D0%93%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B0.png)
Вабіч | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 74 км |
Басейн | 565 км² |
Расход вады | 3,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,7 км на ўсходзе ад вёскі Бураўшчына |
• Каардынаты | 54°14′03,70″ пн. ш. 30°02′37,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | Друць |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбор |
• Вышыня | 151 м |
• Каардынаты | 53°53′35,10″ пн. ш. 29°45′31,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Друць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Круглянскі раён, Шклоўскі раён, Бялыніцкі раён |
![]() |
|
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 74 км. Плошча вадазбору 565 км. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,7 км у напрамку на ўсход ад вёскі Бураўшчына Круглянскага раёна, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбор Бялыніцкага раёна.
Асноўныя прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа).
Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча звілістае, шырыня 10—25 м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км.