Архей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Архей (стар.-грэч.: ἀρχαῖος — старажытны) — самая старажытная геалагічная эпоха ў гісторыі Зямлі. Разглядаецца як адзін з чатырох галоўных эонаў, які ахопліваў перыяд ад 4,0 да 2,5 млрд гадоў таму і папярэднічаў пратэразою[1]. Таксама разам з пратэразоем уключаецца ў дакембрый. Вызначаецца і як асобная архейская эра і група[2].
Больш інфармацыі Геахраналагічная шкала, Эон ...
Закрыць
У гэты час на Зямлі яшчэ не было кіслароднай атмасферы, але з'явіліся першыя анаэробныя бактэрыі, якія сфармавалі шматлікія цяпер існыя адклады карысных выкапняў: серы, графіту, жалеза і нікеля.
Тэрмін «архей» прапанаваны ў 1872 годзе амерыканскім геолагам Дж. Дана.