From Wikipedia, the free encyclopedia
Сідэрый (ад стар.-грэч.: σίδηρος - жалеза) - геалагічны перыяд, частка палеапратэразоя. Ахоплівае часовы перыяд ад 2,5 да 2,3 мільярда гадоў таму. Датаванне чыста храналагічнае, а не заснаванае на стратыграфіі[1].
На пачатак гэтага перыяду прыпадае пік праявы палосчатых жалезістых кварцытаў. Пароды, якія змяшчалі жалеза, фармаваліся ва ўмовах, калі анаэробныя водарасці выраблялі адпрацаваны кісларод, які, змешваючыся з жалезам, утвараў магнетыт (Fe3O4, аксід жалеза). Гэты працэс вычышчаў жалеза з акіянаў. У канчатковым выніку, калі акіяны спынілі паглынаць кісларод, працэс прывёў да ўтварэння насычанай кіслародам атмасферы, якую мы маем на сённяшні дзень.
Гуронскае абледзяненне пачалося ў сідэрыі 2,4 млрд. гадоў назад і скончылася ў канцы рыясія, 2,1 млрд. гадоў таму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.