![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/The_Artemis_of_Ephesus.jpg/640px-The_Artemis_of_Ephesus.jpg&w=640&q=50)
Артэміда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артэміда (грэч. Ἄρτεμις) — цнатлівая, заўсёды юная багіня палявання, урадлівасці, жаночай цноты, заступніца ўсяго жывога на Зямлі, якая дае шчасце ў шлюбе і дапамогу пры родах, пазней багіня Месяца (яе брат Апалон быў увасабленнем Сонца). Дачка Зеўса і багіні Леты, сястра-блізня Апалона, унучка тытанаў Кея і Фебы. Нарадзілася на востраве Дэлас. У Траянскай вайне разам з Апалонам ваявалі на боку траянцаў.
Артэміда | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἄρτεμις | |
![]() | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Пол | жанчына |
Бацька | Зеўс[1] |
Маці | Лета[1] |
Браты і сёстры | Апалон[1] |
У іншых культурах | Дыяна, Анаіт, Artio[d], Moon[d] і Awilix[d] |
![]() |
Этымалогія імя — «мядзведжая багіня», «забойца», «уладарка».
Прыносіць натуральную смерць жанчынам (як Апалон мужчынам), але можа быць і крыважэрнай, часта карыстаючыся стрэламі як прыладай пакарання. Сярод яе ахвяр — Аданіс, Актэон, Іфігенія, Каліста, Мелеагр, дачкі Ніёбы, Арэст, па некаторых версіях міфа — Арыён.
Класічная Артэміда — нявінніца і абаронца цноты. Перад вяселлем ёй прыносілі ахвяру. Ахвярныя жывёлы — дзік, алень, казёл і каза. Артэмідзе Таўрычнай прыносілі чалавечыя ахвяры. Пагібельныя функцыі Артэміды звязаныя з яе архаічным мінулым — уладаркі звяроў на востраве Крыт. Найстаражытная Артэміда не толькі паляўнічая, але і мядзведзіца. У Браўроне (Атыка) жрыцы Артэміды Браўроніі у рытуальным танцы апраналі мядзведжыя шкуры і зваліся мядзведзіцамі. Свяцілішчы Артэміды Лімнатыс («балотная») часта знаходзіліся паблізу крыніц і балот, сімвалізуючы ўрадлівасць расліннага бажаства.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Boucher_Diane_sortant_du_bain_Louvre_2712.jpg/640px-Boucher_Diane_sortant_du_bain_Louvre_2712.jpg)
Культ Артэміды быў распаўсюджаны паўсюдна, але асабліва славіўся яе храм у Эфесе ў Малой Азіі, дзе шанавалася выява Артэміды «мнагагрудай». Эфескі храм, дзе знаходзілася ўслаўленая мнагагрудая статуя багіні-заступніцы дзіцячага нараджэння, быў адным з сямі цудаў свету. Менавіта яго ў 356 да н.э. спаліў, жадаючы «ўславіцца», Герастрат. Артэміда Эфеская з’яўлялася заступніцай амазонак.
Выяўлялася з залатым лукам і калчанам за плячыма, з кап’ём у руках, часам з паўмесяцам на галаве (знак багіні Месяца). Традыцыйна багіню, якая сімвалізавала цноту, «апраналі» у кароткую туніку. Пазней, у XVI—XIX стагоддзях, сталі з’яўляцца выявы голай багіні, што ў той час прыводзіла да сапраўдных скандалаў (напрыклад Дыяна-паляўнічая, створаная Жанам-Антуанам Гудонам у 1790).
Артэмідзе адпавядае рымская Дыяна.