![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/Statue_of_Zeus_%2528Hermitage%2529_-_%25D0%25A1%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2582%25D1%2583%25D1%258F_%25D0%25AE%25D0%25BF%25D0%25B8%25D1%2582%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B0.jpg/640px-Statue_of_Zeus_%2528Hermitage%2529_-_%25D0%25A1%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2582%25D1%2583%25D1%258F_%25D0%25AE%25D0%25BF%25D0%25B8%25D1%2582%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Зеўс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зеўс (стар.-грэч.: Ζεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог неба, грому і маланак, які кіраваў усім светам. Галоўны з богаў-алімпійцаў, трэці сын тытана Кронаса і Рэі. Атрыбутамі Зеўса былі эгіда (шчыт), скіпетр, часам арол; месцазнаходжаннем лічыўся Алімп (Зеўс-Алімпіец). Брат Аіда, Гестыі, Дземетры і Пасейдона. Жонка Зеўса — багіня Гера (яна ж яго сястра), але ён часта здраджвае ёй. Акрамя таго, ён размяркоўвае дабро і зло на зямлі, часам яго асацыююць з лёсам, часам — ён сам выступае як істота, падуладная Мойрэ — лёсу. Ён можа прадбачыць будучыню. Ён абвяшчае наканаванні лёсу з дапамогай сноў, а таксама грому і маланак. Увесь грамадскі парадак быў пабудаваны Зеўсам, ён падарыў людзям законы, усталяваў уладу цароў, таксама ахоўвае сям'ю і хату, сочыць за захаваннем традыцый і звычаяў.
Зеўс | |
---|---|
стар.-грэч.: Ζεύς[1] | |
![]() Статуя Зеўса ў Эрмітажы | |
Бог грому і маланкі, вярхоўны бог | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Сфера ўплыву | Маланка і гром |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Кронас |
Маці | Рэя |
Браты і сёстры | Гера[2][3], Аід[2], Пасейдон[2][4], Дэметра[2], Хірон і Гестыя[2] |
Жонка | Гера |
Дзеці | Арэс, Афрадыта, Апалон, Афіна, Гефест, Артэміда, Гермес, Персефона, Дыяніс і г.д. |
У іншых культурах | Юпітэр, Арамазд, Ахура-Мазда |
![]() |