Адо́ніс (стар.-грэч.: Ἄδωνις) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] — па найбольш папулярнай версіі — сын Кініра ад яго ўласнай дачкі Смірны[4]; або сын Кініра і Метармы; або (паводле Гесіёда) — Фенікса і Алфесібеі[5]; або (паводле Паніясіда) Фіянта і яго дачкі Смірны[6].
Адоніс | |
---|---|
стар.-грэч.: Άδωνις | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Сфера ўплыву | прыгажосць і desire[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Cinyras[d][1][2], Theias[d][1] або Фенікс[1] |
Маці | Myrrha[d][1][2] або Alphesiboea[d][1] |
Браты і сёстры | Myrrha[d], Braesia[d], Laogore[d] і Orsedice[d] |
Дзеці | Beroe[d] і Golgos[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адоніс славіўся сваёй прыгажосцю: у яго ўлюбляецца багіня кахання Афрадыта. Яго таксама клічуць каханым Дыяніса[7]. Быў пастухом і паляўнічым на зайцаў[8]. Хвала муз паляванню натхніла яго стаць паляўнічым[9].
Яму прысвечаны горад Бібл[10]. Бацька Бероі[11]. Паводле Харэта з Мітылены, дзецьмі Афрадыты і Адоніса былі Гістапс і Зарыядр[12].
Смерць
Афрадыта аплаквае яго, забітага ў юнацтве на паляванні вепруком[13], які парнуў яго іклом у сцягно[14] на Ідалійскай гары[15]. Па адной з версій, у вепрука ператварыўся Арэс (палюбоўнік Афрадыты); або Адонісу адпомсціла адпрэчаная ім Персефона[16]; або гэта адбылося з прычыны гневу Артэміды.
Афрадыта хавала яго труп у латуку[17]. Па волі Афрадыты ён вярнуўся з падземнага царства[18], ператвораны ў кветку анемон[19]; або з крыві Адоніса ўзніклі ружы, а са слёз Афрадыты анемон[20].
Існуе апавяданне пра тое, што Афрадыта перадала немаўля Адоніса на выхаванне Персефоне, якая не пажадала потым з ім растацца[21]. Афрадыта і Персефона судзіліся з-за Адоніса, і Каліёпа рассудзіла, што яны павінны валодаць ім па палове года[22].
Культ Адоніса
У фінікійцаў Адоніс (Адон у фінікійскай міфалогіі) — юны бог вясны, увасабленне штогадовага канання і ажыўлення прыроды. У Старажытнай Грэцыі свята Адоніса ў сярэдзіне лета спраўляўся два дні: у першы святкавалася яго вяселле з Афрадытай, як сімвал вясновага росквіту і ажывання, іншы дзень быў прысвечаны плачу па памерламу богу, які сімвалізуе завяданне прыроды. Аргаскія жанчыны аплаквалі яго[23].
У старажытнасці людзі лічылі, што дзякуючы Адонісу расквіталі кветкі ўвесну і спелі плады ўлетку, узімку ж прырода аплаквала бога. У знак прыналежнасці да культу бога Адоніса, які чаруе прыгажосцю, жанчыны сталі вырошчваць кветкі ў гліняных вазонах, якія звалі «садамі Адоніса»[24].
Орфікі атаясамлялі яго з Дыянісам[25].
Прыхільнікі міфалагічнай школы атаясамлялі вобраз міфа пра Адоніса з Ісусам Хрыстом.
У літаратуры і мастацтве
Дзеючая асоба трагедыі Дзіянісія Сіракузскага «Адоніс». Лёс Адоніса — адна з упадабаных тэм антычнай паэзіі: яго апявала Сапфо[26], у Феакрыта (песня ў гонар Адоніса), Біёна, Авідзія (каханне Венеры і Адоніса ў «Метамарфозах»); у новай паэзіі сустракаецца ў Шэкспіра (паэма «Венера і Адоніс») і іншых.
Адоніеў верш у антычнай паэзіі ўзнік, як лічыцца, у гімнах на смерць Адоніса.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.