From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр А́ртур Ігна́цыус Ко́нан Дойл (22 мая 1859, Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія — 7 ліпеня 1930, Кроўбара, Англія, Вялікабрытанія) — брытанскі пісьменнік, атрымаў найбольшую вядомасць дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Шолмса і Доктара Уатсана, якія сталі прарывам у галіне дэтэктыўнага жанру. Акрамя гэтага пісаў навуковую фантастыку, гістарычныя навелы, п’есы і г. д.
Артур Конан Дойл | |
---|---|
Arthur Ignatius Conan Doyle | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Arthur Ignatius Conan Doyle |
Дата нараджэння | 22 мая 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1930[2][4][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Charles Altamont Doyle[d][5] |
Маці | Mary Foley[d][5] |
Жонка | Louisa Hawkins[d] і Jean Elizabeth Leckie[d] |
Дзеці | Mary Louise Conan Doyle[d], Alleyne Kingsley Conan Doyle[d], Denis Conan Doyle[d], Adrian Conan Doyle[d] і Jean Conan Doyle[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | урач, урач-пісьменнік, раманіст, эсэіст, драматург, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, аўтар дэтэктываў, навэліст, гісторык |
Кірунак | Дэтэктыўныя апавяданні |
Жанр |
Дэтэктыў Прыгоды Навуковая фантастыка Біяграфія |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
conandoyleestate.com | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся ў Эдынбургу ў сям’і ірландскіх католікаў, людзей мастацтва. Бацька будучага пісьменніка, Чарлз Алтамонт Дойл, ва ўзросце 22 гадоў ажаніўся з 17 гадовай Мэры Фоўлі, якая вельмі любіла кнігі. Пісьменнік згадваў у аўтабіяграфіі, што літаратуру палюбіў дзякуючы маці, а яго самыя яскравыя ўспаміны з дзяцінства — пра гісторыі, што яна расказвала. Пасля смерці дзядзькі пісьменнік вырашыў узяць яго прозвішча ў якасці другога імя, і пасля ўсе свае творы падпісваў як Артур Конан Дойл.[7]
Сям’я жыла бедна, бацька піў і меў запальчывы характар, з 9 гадоў хлопчык жыў і вучыўся ў закрытым езуіцкім каледжы Стоніхерст. Па звароце з каледжа ў 1876 Артур быў вымушаны перапісаць на сябе бацькавы паперы, бо той амаль што звар'яцеў. Малады Дойл паступае на медыцынскі факультэт у Эдынбургскі ўніверсітэт, дзе ў яго з’яўляецца шмат сяброў, і сярод іх — Джэймс Бары і Роберт Льюіс Стывенсан.[7]
У часе навучання на трэцім курсе Артур Дойл пад уплывам Эдгара По і Фрэнсіса Брэт Гарта напісаў першае апавяданне «Таямніца Сэсаскай даліны» (The Mystery of Sasassa Valley), якое надрукавалі ва ўніверсітэцкім часопісе. У тым самым годзе з’явілася ў друку і другое апавяданне — «Амерыканская гісторыя» (The American Tale).[7]
У 1885 Дойл здабывае ступень бакалаўра і пачынае медыцынскую практыку, але праз колькі год вырашае прысвяціць сябе літаратуры. У жніўні 1885 пісьменнік жэніцца з Луізай Хокінс. Доўгія гады яна пакутавала ад сухотаў і ў 1906 памерла, а ў 1907 пісьменнік ажаніўся другі раз, з Джын Лекі. У гэтых шлюбах у яго нарадзілася пяцёра дзяцей.[7]
У наступныя гады Дойл выдае шэраг раманаў. «Таямніца Клумбера» (The Mystery of Cloomber, 1889) — загадкавы раман пра жыццё трох помслівых будыйскіх манахаў. «Гандлёвы дом Гэрдлстан» (The Firm of Girdlestone, 1890) напісаны пад уплывам Ч. Дыкенса. У 1888 Конан Дойл скончыў гістарычны раман «Міхей Кларк» (Micah Clarke), дзе расказваецца пра паўстанне Манмута (1685). Сярод гістарычных раманаў «Белы атрад» (The White Company, 1891), «Родні Стоўн» (Rodney Stone, 1896), «Выгнаннікі» (The Refugees, 1892—93).[7]
У 1891 Артур Конан Дойл выдаў першае апавяданне з серыі «Прыгоды Шэрлака Холмса» — «Скандал у Багеміі». Прататыпам галоўнага героя быў Джозэф Бэл, прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта, які ўмеў, назіраючы за чалавекам, разгадваць яго мінулае. Геніяльнаму дэтэктыву пісьменнік прысвяціў раманы «Эцюд у барвовых танах» (A Study in Scarlet, 1887), «Знак чатырох» (The Sign of Four, 1890), «Сабака Баскервіляў» (The Hound of the Baskervilles, 1902), «Даліна жаху» (The Valley of Fear, 1915) і зборнікі апавяданняў, сярод якіх «Прыгоды Шэрлака Холмса» (The Adventures of Sherlock Holmes, 1892), «Нататкі Шэрлака Холмса» (The Memoirs of Sherlock Holmes, 1894), «Вяртанне Шэрлака Холмса» (The Return of Sherlock Holmes, 1905). Творы, аб’яднаныя вобразам сышчыка-аматара Шэрлака Холмса, прынеслі аўтару сусветную вядомасць.[7]
У 1900 Дойл як вайсковы хірург адпраўляецца на англа-бурскую вайну. У 1902 ён выпусціў кнігу «Вайна ў Паўднёвай Афрыцы», якая была ўхвалена ўрадам. Праз пэўны час пісьменнік атрымлівае дваранскае і рыцарскае званне, а таксама мянушку Патрыёт, якою вельмі ганарыўся.[7]
У 1912 Дойл выдаў навукова-фантастычную аповесць «Закінуты свет» (The Lost World), што адкрывае цыкл твораў пра прафесара Чэленджэра. Пасля яе пабачыў свет «Атручаны пас» (The Poison Belt, 1913), «Краіна туманоў» (The Land of Mists, 1926), «Дэзінтэграцыйная машына» (The Disintegration Machine, 1929) і «Калі Зямля ўскрыкнула» (When the World Screamed, 1928).[7]
Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі: «Песні дзеяння» (Songs of Action, 1898), «Песні дарогі» (Songs of the Road, 1911).[7]
Падчас Першай сусветнай вайны Дойл, якому не дазволілі пайсці добраахвотнікам на фронт, прысвяціў сябе публіцыстычнай дзейнасці, шмат пісаў на ваенную тэму. У 1916 ён надрукаваў кнігу «На трох франтах», а ў 1920 скончыў 6-томную працу «Гісторыя дзеяння англійскіх войскаў у Францыі і Фландрыі». На вайне загінулі яго брат, сын і два пляменнікі.[7]
Пасля вайны Дойл пачынае актыўна цікавіцца спірытуалізмам і выдае шэраг прац на гэту тэму: «Новае Адкрыццё» (1918), «Гісторыя спірытуалізму» (The History of Spiritualism, 1926). У 1924 выйшла аўтабіяграфічная кніга «Успаміны і прыгоды». Апошнім значным творам стала навукова-фантастычная аповесць «Маракотава бездань» (The Maracot Deep, 1929).[7]
Апошнія гады жыцця Дойл правёў у падарожжах і толькі захварэўшы вярнуўся ў Лондан. Памёр сваім доме ў Кроўбара (Сасэкс) ад сардэчнага прыступу. На надмагільным помніку пісьменніка выбілі, апроч імя і даты нараджэння, наступныя словы: «Верны, як сталь, прамы, як клінок» (Steel True, Blade Straight).[7]
Прадаўжаючы традыцыі Э. По і У. Колінза, развіў дэтэктыўны жанр, у якім спалучаў драматызм і дынаміку апавядання з псіхалагічнай пераканаўчасцю вобразаў.[8]
У Лондане створаны мемарыяльны Музей Шэрлака Холмса.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.