From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэрлак Холмс (англ.: Sherlock Holmes) — літаратурны персанаж, выдуманы англійскі дэтэктыў, створаны шатландскім пісьменнікам і лекарам Артурам Конанам Дойлам.
Шэрлак Холмс | |
---|---|
Sherlock Holmes | |
Інфармацыя | |
Sherlock Holmes на Вікісховішчы |
Агулам Шэрлак Холмс з’яўляецца ў 56 апавяданнях і 4 аповесцях Конан Дойла. У большасці выпадкаў аповед вядзецца ад імя спадарожніка Холмса — доктара Уотсана.
Першая кніга пра вядомага дэтэктыва — аповесць «Эцюд у барвовых тонах», напісаная ў 1887 годзе. Апошні зборнік — «Архіў Шэрлака Холмса», апублікаваны ў 1927 годзе.
Сам Конан Дойл лічыў апавяданні пра Холмса «лёгкім чытвом». Аўтара раздражняла, што чытачы аддавалі перавагу творам пра Холмса, а Конан Дойл лічыў сябе, найперш, майстрам гістарычнага рамана.
Урэшце Конан Дойл паклаў канец гісторыі дэтэктыва, ліквідаваўшы папулярны літаратурны персанаж у бойцы з прафесарам Марыярці, кіраўніком англійскай мафіі, на Рэйхенбахскім вадаспадзе. Аднак, паток лістоў абураных чытачоў, сярод іх і членаў каралеўскай сям’і, вымусілі пісьменніка ажывіць вядомага дэтэктыва.
Выданні пра Шэрлака Холмса, аўтарства Конан Дойла, у храналагічным парадку:
асобныя творы пра Шэралака Холмса:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.