Арлеан (фр.: Orléans) — горад і камуна ў Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Луары і Цэнтральнага рэгіёну. Галоўны горад гістарычнай вобласці Арлеанэ. Размешчаны на рацэ Луара, за 130 км на паўднёвы-захад ад Парыжа. Насельніцтва — 113.126 чал (1999).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Арлеан быў заснаваны як галоўны горад кельцкага племені карнутаў, называўся Цэнабум (па-лацінску: Cenabum). У 52 годзе да н.э. быў разбураны Цэзарам і адноўлены ў 275 годзе імператарам Аўрэліянам, у гонар якога з V стагоддзя стаў называцца Аўрэліяанумам (па-лацінску: Aurelianum). Назва з цягам часу змянілася на сучасную ў адпаведнасці з французскім вымаўленнем.
У 451 годзе правадыр гунаў Атыла паспрабаваў захапіць і разрабаваць горад, але ў апошні момант быў спынены прыбылай арміяй пад сумесным камандаваннем караля вестготаў Тэадорыха I і рымскага военачальніка Аэцыя. Да арміі саюзнікаў далучылася таксама частка аланаў, які япрыйшлі разам з вандаламі і пасяліліся ў наваколлях горада з 408 года.
У X—XI стагоддзях Арлеан быў другім па значнасці горадам каралеўскіх зямель пасля Парыжу. У X стагоддзі стаў важнай крэпасцю. У 1306 годзе ў горадзе быў заснаваны ўніверсітэт. Аблога Арлеана ў 1428—1429 гадах ёсць адной з найважнейшых падзеяў Стагадовай вайны. Пасля сямімесячнай аблогі горад быў вызвалены 8 мая войскамі пад правадырствам Жанны д’Арк, пасля чаго яе пачалі называць Арлеанскай дзевай.
Яшчэ ў раннім Сярэднявеччы атрымаць адукацыю ў Арлеане лічылася прэстыжным. У VI стагоддзі тут навучаўся сын караля Бургундыі Гунтрамна Гундабадам. Карл Вялікі, а затым Гуга Капета адпраўлялі ў Арлеан вучыцца сваіх старэйшых сыноў. У XI—XIII стагоддзях навучальныя ўстановы горада былі шырока вядомыя, слава аб іх распаўсюдзілася да Італіі і Англіі, адкуль людзі прыязджалі атрымаць адукацыю. Арлеанскі ўніверсітэт.
Арлеан ёсць буйным прамысловым цэнтрам.