Антоні Тызенгаўз
(1733—1785) падскарбі надворны літоўскі, староста гарадзенскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Тызенгаўз (1733, Наваельня, Слонімскі павет, Новагародскае ваяводства — 31 сакавіка 1785, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, падскарбі надворны літоўскі (з 1765), гарадзенскі староста пры Станіславе Панятоўскім. Вядомы мецэнат.
Антоні Тызенгаўз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Герб «Буйвал І» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Удальрык Крыштаф Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Мікалай Тадэвуш Лапацінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Стэфан Алендскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Адрыян Масальскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Дзяконскі | ||||||
Нараджэнне |
1733[1][2][…] |
||||||
Смерць |
31 сакавіка 1785(1785-03-31)[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Тызенгаўзы | ||||||
Бацька | Бенедыкт Тызенгаўз[d] | ||||||
Маці | Ганна Апалонія з Бяганскіх[d] | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Валодаў Камёнскім ключом (Гарадзенскі павет), мястэчкамі Ятвеск, Іўе, Наваельня і Жалудок, меў палац у Вільні, шэраг будынкаў у Гродна. Трымаў Гарадзенскае староства, адміністратар каралеўскіх эканоміяў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Намаганнямі Антонія Тызенгаўза Гродна зрабілася месцам працы розных дзяржаўных устаноў: Скарбовай камісіі, Вярхоўнага Трыбунала, задворнага асэсарскага суда. Заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную і г. д. Ім жа быў адчынены першы ў горадзе тэатр.