Антоні (Антон) Наркевіч-Ёдка (польск.: Antoni Narkiewicz-Jodko; 1843, Вялікая Бубноўка[uk], Праскураўскі павет, Падольская губерня — 19 ліпеня 1892, Воліца[uk]) — службовец, крытык і гісторык мастацтва, памешчык.

Бацькі

Належаў да шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Ежы (Юрыя) Наркевіча-Ёдкі, які валодаў маёнткам Вялікая Бубноўка[uk] ў Пласкіроўскім павеце Падольскай губерні (Расійская імперыя), і дваранкі-каталічкі Адэлі Залескай.

Маёнтак

Меў маёнтак Воліца[uk] ў Валынскай губерні.

Сям’я

Thumb
Адэля Антоніеўна Наркевіч-Ёдка (1870—1935), жонка Гераніма Геранімавіча Кеневіча (1867—1925). Фота раней 1900 г.

Ажаніўся з дваранкай-каталічкай Геленай Часноўскай, ад якой меў дзяцей:

  • Сафія Антоніеўна Наркевіч-Ёдка (1867—1944). Муж: Станіслаў Аляксандравіч Горват (1866—1930)
  • Адэля Антоніеўна Наркевіч-Ёдка (1870—1935). Муж: Геранім Геранімавіч Кеневіч (1867—1925).

Адукацыя

Спачатку ён вучыўся ў прафесара Караля Юркевіча, затым паехаў у Брусель, дзе вучыўся ў Брусельскім свабодным універсітэце. Па вяртанні ён дапамагаў бацьку кіраваць спадчынным маёнткам. Затым ён падарожнічаў па Еўропе, жыў у Германія, Бельгіі, Нідэрландах, Францыі, Іспаніі і Італіі, дзе вывучаў мастацтва і купляў карціны і гравюры, ствараючы шырокую калекцыю еўрапейскага мастацтва, якую прывёз дадому.

Даследчыцкая дзейнасць

З 1882 года працаваў над шматтомнай працай «Нарыс гісторыі жывапісу з самых старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя, якому папярэднічаў беглы погляд на гісторыю і цывілізацыю старажытных народаў і менш вядомых сучасных народаў з улікам пераважна іх развіцця ў розных галінах мастацтва»[3]. Першыя тры тамы ён выдаў за свой кошт, гэтую працу так і не скончыў. У 1890 годзе здзейсніў паездку ў Швейцарыю, на зваротным шляху спыніўся ў Кракаве, дзе стаў членам Нумізматыка-археалагічнага таварыства.

Служба

Міравы суддзя Астрожскага павета Валынскай губерні.

Смерць

Памёр у сваім маёнтку Воліца ў Валынскай губерні (Расійская імперыя)[4][5].

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.